Пяць дзён без інцярнетаў:)
Справа ў тым, што мы з Наташай пазнаёміліся ў Браславе амаль тры гады таму, і дзяўчыны з краязнаўчага клюбу "Камяніца" (з якімі Наташа тады вандравала па Браслаўшчыне) падарылі нам пяцідзённы адпачынак ў сядзібе "Добрамысль" на беразе возера Укля ў 20 км ад Браслава (і 10 км ад бліжэйшай крамы).
Жылі ў такім доміку:
Месца жывапіснае і месцамі дзікае, 3G прыкладам туды не задзімае (яшчэ б 2G не задзімала - быў бы ўвогуле кайф), таму мы трохі адпачылі ад цывілізацыі. Елі, спалі, купаліся, каталіся на лодцы, глядзелі фільмы і кармілі тутэйшага ката (добра, прызнаюся, Наташа карміла, а я гэты працэс актыўна асуждаў):
Па дарозе ў сядзібу і за дзень, які мы вылучылі на падарожжы, наздымаў кучу матэрыялу для суполкі
kresy_arch: Паставы, Глыбокае, Мосар, Браслаў (яшчэ вісяць недаробленыя Брэст, Пінск, Валожын). Буду паціху страчыць пасты пра "польскія домікі":)
З.Ы. Фотачка для аднаго стужкафрэнда з сонечнага Мазыра:)