Я атэіст

Jun 03, 2013 13:48

Можа хто не ведаў.
Хоць, насамрэч, я тут не асабліва распрагаю пра сваё светаўяўленне ;)

Не веру  - не, "веру" не тое слова - не ўспрымаю як рэалістычны сцэнар, так званую "разумную задуму" стварэння жыцця, сусвету і ўсяго такога у любым выглядзе, які б не прапанавалі сучасныя ці старажытныя рэлігіі. Адпаведна, астатнія рэлігійныя догмы бачацца мне недарэчныміі. Увогуле, я разглядаю рэлігію, як культурную з'яву, спробу чалавецтва патлумачыць сабе сваё паходжанне і мэту існавання пасродкам простых сэнсаў. Я паважаю мастацкія дасягненні рэлігіі (не дарэмна ж касцёлы і цэрквы з'яўляюцца ледзь не асноўнымі пунктамі маёй цікавасці падчас падарожжаў), паважаю рэлігійныя маральна-этычныя нормы, паважаю рэлігійных людзей, але лічу, што чалавек можа займацца творчасцю, весці добрае, сумленнае жыццё і без рэлігійных догм і правіл.
А наконт стварэння жыцця, сусвету і усяго такога, не бачу нічога ганебнага ў тым, што, як кажа сучасная навука, "яно само" зарадзілася:)

асабістае, атэізм

Previous post Next post
Up