Кантраст

May 18, 2013 13:09

У мэтах эканоміі да Кіева мы з Наталляй дабіраліся на перакладных.
[Маленькі разлік эканоміі для цікаўных]
Для цікаўных эканомія была такая (разлік для аднаго чалавека):
прамы буржуйскі цягнік Мінск-Кіев: 345 200 б.р., час у дарозе - 11:11
як ехалі мы: цягнік Мінск-Гомель - 26 300 б.р, час у дарозе - 4:51
дызель Гомель-Чарнігаў - 55 850 б.р., час у дарозе - 3:12
маршрутка Чарнігаў-Кіеў - 50 грн. ~ 55 000 б.р., час у дарозе - 1:30
усяго: 137 150 б.р., час у дарозе (з улікам перасадак) ~ 12:00
эканомія: 208 050 б.р.

Дык вось, едучы на дызеле Гомель-Чарнігаў, я назіраў з вакна цікавую майму прафесійнаму воку карціну.

Уздоўж чыгункі амаль ад самага Гомеля і да мяжы цягнецца сучасная двухланцуговая лінія 10кВ з пакрытымі правадамі...


... у месцах перапада вышынь прыхожа пераходзіць у две адналанцуговыя лініі, што ідуць паралельна...


... у населеных пунктах (а па дарозе было шмат дачных кааператываў) прыгожа арганізаваны прахадныя трансфарматарныя падстацыі 10/0,4кВ і месцамі ідзе сумесная падвеска ізаляваных правадоў ВЛ-0,4кВ і пакрытых ВЛ-10кВ на адных апорах...


...усё зроблена чын чынам, цывільна, як у лепшых дамах парыжу, карацей, такую прыгажосць ў цэнры не часта пабачыш, а тут ускраіна. Я ўразіўся:)
Затым мы пераехалі мяжу і што я бачу на ўкраінскім баку? А вось што:


...драўляныя крывыя слупы родам з 60-х і голыя правады, а ў месцах пераходаў над дарогамі кабель на сталёвым іржавым трасу...


Не адмаўляюся, у нас у краіне таксама хапае драўляных ліній элетраперадач і ўзжоўж чыгунак таксама, але ў дадзеным выпадку кантраст паміж станам электрычных сеткаў на двух розных баках мяжы атрымаўся яшчэ той

працоўнае, падарожжы, фота, параўнанне

Previous post Next post
Up