Сонечная энергія прыходзіць у "горад сонца"

Mar 11, 2013 19:12

Пабачыў сёння ў двары дзясятага мікрараёна паміж дамамі №5 і №7 па вул.Т.Дудко ГРП абсталяваную сонечнай панэллю:




Месца, калі шчыра, не самае лепшае для збірання сонечных прамянёў - дзевяціпавярхоўка №5 дае вялікі цень у другой палове дня, але на сілкаванне пары лямпачак і абсталявання тэлемеханікі (+ можа які клапан павярнуць) энэргіі сонца павінна хапаць (пры умове што панэль абсталявана яшчэ і акумулятарам). Арыентыровачна такая панэль можа мець магутнасць 200-250 Вт і выпрацоўваць у нашых умовах да 0,75 кВт*гад. у суткі. Кошт такой сістэмы складае прыкеладна 500$ (а можа і болей).

працоўнае, Молодечно, Маладзечна, фота, МФЗ

Previous post Next post
Up