Урадавыя калоніі Брэста: "Нарутовіча", "Схроніско", "Тартак"

Feb 27, 2013 15:29

Чарговы сеанс інтарнэт-археалогіі з наступным выкрыццём спешіал фо kresy_arch.

У 1921 годзе Брэст быў прызначаны цэнтрам Палесскага Ваяводства Польскай Рэспублікі. Горад моцна пацярпеў за часы Першай сусветнай вайны і рэвалюцыйных патрасенняў таму новыя польскія ўлады выдзелялі на яго аднаўленне і на новае будаўніцтва вялікія сродкі. Асноўны ўпор пыў зроблены на аднаўленне адміністрацыйнага цэнтру Брэста і на пабудову жытла для польскай адміністрацыі горада. Кіраваў праектнымі і будаўнічымі работамі варшаўскі архітэктар Юліян Лісецкі / Juljan Lisiecki (1881-1944) - выпускнік Політэхнічнага інстытута ў г. Карлсруэ (Нямеччына), сябра Саюза архітэктараў Польшчы, пераможца шматлікіх конкурсаў, адзін з заснавальнікаў часопіса «Архітэктура і Будаўніцтва».
Паводле яго праекту ў Брэсце былі пабудаваныя тры ўрадавыя калоніі: калонія "Нарутовіча", "Схроніско" і "Тартак".


Подпіс: арх.Юліян Лісецкі. Перспектыўны від ўрадавых калоній "Нарутовіча" і "Схроніско" ў Брэсце над Бугам.
Працяг у суполцы

старыя фота, kresy_arch, архітэктура, Брэст, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up