Warszawa 1935

Feb 23, 2013 22:21

Карацей, палякі малайцы:)
Два паляка Эрнэст Рогальскі (Ernest Rogalski) і Томаш Гамола (Tomasz Gomoła) ў 2008 годзе вырашылі стварыць віртуальную мадэль Варшавы, такой якой яна была ў 1935 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны і Варшаўскага паўстання горад ператварыўся ў руіны. Шмат з даваенных пабудоў былі знішчаны і не адноўленыя у паваенны час. Эрнэст і Томаш паводле архіўных фотаздымкаў, перыёдыкі і кінахроніцы 1930-х паступова ўзнавілі выгляд міжваеннай Варшавы, з характэрнай для таго часу архітэктурай і тэхнікай на вуліцах гораду. Паступова праект двух палякаў перарос у дакументальны фільм-экскурсію ў мінулае ў модным зараз 3Д, які выходзіць на экраны Польшчы 15 сакавіка гэтага году.


Трэйлер праекта Warszawa 1935:

image Click to view


Адрэс праекту: http://warszawa1935.pl/
Дарэчы, высотка на посцеры - гэта офіс брытанскый страхавой і фінансавой кампаніі Prudential, пабудаваны ў Варшаве ў 1934 годзе. На той момант гэта быў другі па вышыні выстны будынак у Еўропе (66 м).


Хмарачос прастаяў усю вайну і вытрымаў каля 1000 артылерыйскіх пападанняў, у тым ліку і двухтоны зарад з нямецкай самаходнай мартыры «Карл»:


Пасля вайны будынак меў нікчэмны выгляд:


Але тым не менш палякі рышылі яго аднавіць. Вось як выглядае арт-деко высотка сёння:


Гэты пост для суполкі dieselpunk па-руску: Варшава 1935

старыя фота, відыё, перапост, кіно, архітэктура

Previous post Next post
Up