Гелянова на старых фотаздымках

Feb 05, 2013 17:10

У падшыўцы польскіх часопісаў "Архітэктура і будаўніцтва" (Architektura i budownictwo) за перыяд 1926-1939 гадоў знайшоў цэлых два фотаздымкі старога Гелянова:




Фотаздымкі знойдзены ў нумары за 1927 год. Тады Гелянова яшчэ было асобным фальваркам і не ўваходзіла ў склад горада Маладзечна. 
На абодвух фотках выяўлены 12-цікватэрны жылы дом для сямей падафіцэраў 86-пяхотнага палка Войска Польскага, пабудаваны ў пачатку 1920-х на тэрыторыі геляноўскага гарнізона. У адрозненні ад іншых пабудоў на фотаздымках, толькі гэты дом захаваўся да нашага часу. 
Вось так ён выглядае зараз:


А само Гелянова цяпер забудавана значна шчыльней. Паміж будынкам і дрэвам на другім фотаздымку яшчэ ў канцы 1920-х узвялі казармы для шэрагоўцаў. Дарэчы, у адным з больш позніх часопісаў "Архітэктура і будаўніцтва"  я знайшоў фотаздымак казарм вельмі падобных да геляноўскіх. Цікава, што ў подпісе пад фотаздымкам не было ўказана месца знаходжання будынка, было толькі пазначана, што на здымку казармы для батальёну пехоты і год 1929. Вось гэты здымак:


Пад дажынкі нашы казармы моцна "адпідарасілі"(с) (атынкавалі, надбудавалі тэхнічны паверх і двухскатны дах, пазакладалі цэглай "лішнія" вокны і г.д.), але падабенства знайсці можна:


Адзінае, што мяне бянтэжыць, гэта маленечкае вакно на трэцім паверсе каля ўнутранняга кута будынка, яно змешчана ўбок ад вертыкальнай восі:



UPD. Прычым аналагічнае вакно ў супрацьлеглым крыле таксама змешчана ўбок:


Менавіта таму я не магу стоадсоткава казаць, што на старым фотаздымку геляноўскія казармы, бо наўрад ці сучасным будаўнікам так заміналі гэтыя вакенцы, што яны вырашылі іх перанесці на цэлых поўметра ўбок. Пэўна, тыя вокны былі на гэтых месцах з самага пачатку.

Геленово, старыя фота, helenowo, Гелянова, Mołodeczno, фота, Заходняя Беларусь, Молодечно, краязнаўства, гарнізон у Гелянова, architektura i budownictwo, Маладзечна

Previous post Next post
Up