На сайце аператыўна-дыспетчарскага упраўлення "Белэнерга" можна пабачыць цікавы
графік сутачнага спажывання электраэнэргіі ў аб'яднанай энэргасістэме (скарачэнне па-руску ОЭС) Беларусі, які абнаўляецца кожную гадзіну.
На прыкладзе прыведзенага вышэй графіку можна пабачыць розніцу паміж энергаспажываннем у выходны дзень 21.10.2012 (шэрая лінія) і сённяшнім панядзелкавым працоўным спажываннем (зялёная лінія).
Шкада, што на сайце няма архіву назіранняў, а то можна было б прасачыць, як мяняецца асвятляльная нагрузка у залежнасці ад часу года (прыкладам, пікавая нагрузка ў нядзелю, як раз прыйшлася на час, калі ў краіне ўключаецца асвятленне).
Дарэчы, па інфармацыі таго ж "Белэнерга" агульная электрычная магутнасць беларускіх электрастанцый
складае 7 936,8 МВт, а максімальная нагрузка панядзелка падыйшла да ўзроўню недзе 5450 МВт, альбо 81,6% ад максімальнай выпрацоўкі.