Дарэчы, да спісу таго, чым вядома Беларусь за яе заходнімі межамі, можна смела дадаць фільм "Ідзі і глядзі", зняты на Беларусьфільме ў 1985 годзе.
На буйнешым англамоўным інтэрнэт-рэсурсе прысвечаным фільмам IMDb.com "Ідзі і глядзі"
мае адзнаку 8.2/10, 376 водгукаў ад карыстальнікаў (абсалютная большасць дадатных) і 47 крытычных артыкулаў у тэматычнай прэсе. Для параўнання, оскараносны фільм Міхалкова "Стомленыя сонцам"
мае рэйтынг 7.8/10, 67 водгукаў і 27 крытычных артыкулаў.
У рэцэнзіях стужка Клімава ставіцца ў адзін шэраг з такімі знакамітымі кінатворамі, як "Спіс Шындлера" і "Вызваліць шэрагоўца Раяна". Мала таго, пішуць, што сам Стывен Спілберг натхняўся беларускім фільмам, калі ствараў свой "Saving Private Ryan" і нават пазычыў у Клімава аўдыёэфект аглушэння і звону ў вушах галоўнага героя пасля выбуха снарада (гэты эфект і дагэтуль тыражуецца ў кампутарных гульнях). А сцэны падпалу кінатэатра з гледачамі і растрэла Гітлера з нядаўніх "Inglourious Basterds" Таранціна лічацца крытыкамі алюзіямі на завяршальныя сцэны "Ідзі і глядзі".
Вось такая зацемка, для тых, хто ліча, што Беларусь нічога не дала для сучаснай сусветнай культуры:)