Сканаваў тут некалькі артыкулаў па гісторыі Радашковіч для любай Наталлі, адзін з іх (самы кароткі) выкладу тут для патрэбаў грамадскасці - гэта "Радашковічы. З мінулага" А.Г.Каханоўскага. У нэце я гэты тэкст не знайшоў, затое пакуль шукаў, зразумеў, адкуль у артыкуле расейскай вікіпедыі, прысвечанай Радашковічам, растуць ногі ў выраза "замок «наподобие корабля»" :). Менавіта такім чынам апісвае радашковіцкі замак у сваім артыкуле Каханоўскі.
Цікава, што аўтар артыкула -
Аляксандр Генадзевіч Каханоўскі - цяпер з'яўляецца загадчыкам кафедры "Гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу" БДУ, а на момант напісання быў зялёным студэнтам. А яшчэ, я не ўпэўнены канешне, але выходзіць, што гэта сын
Генадзя Каханоўскага - знакамітага гісторыка Маладзечна і Маладзечаншчыны.
РАДАШКОВІЧЫ. З МІНУЛАГА
А.Г.Каханоўскі
студэнт гістарычнага факультэта
БДУ імя У.І.Леніна
Узнікненне i станаўленне Радашковіч як горада адносіцца да XIV -XVI ст. Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю яго як гандлёва-рамесніцкага цэнтра.
Паводле прац В. А. Жучкевіча, назва гэтага населенага пункта паходзіць ад слоў радзіцца - раіцца цi, магчыма, ад прозвішчаў Радашковіч, Радашкевіч. Цяжкасць устанаўлення паходжання назвы абумоўлена тым, што на працягу стагоддзяў мянялася яе гучанне. У дакуменце ад 1594 г. чытаем як Радушкевічы, а ў вусным вымаўленні яшчэ i цяпер можна пачуць Радашкавічы.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах Радашковічы ўпамінаюцца ў 1447 г., што звязана з закладкай тут касцёла. Значыць, населены пункт у той час ужо існаваў i ўзнік, відаць, у канцы XIV ст.
Другі раз Радашковічы ўпамінаюцца ў 1467 г., затым у 1519 г. У канцы XV ст. Радашковічамі ўладаў праўнук Дзмітрыя Данскога - князь Васіль Міхайлавіч Вярэйскі, які ў выніку феадальных міжусобіц збег з Масквы ў Літву. Пасля яго смерці Радашковічы перайшлі да яго зяця Альбрэхта Гаштольда, ваяводы віленскага.
У 1539 г. Польскі кароль Зыгмунт І выдаў прывілею на адкрыццё кірмаша, які прызначаўсся на дзень св. Тройцы. Праiснаваў гэты кірмаш аж да сярэдзіны XIX ст.
У 1549 г. Радашковічы ўпершыню на¬званы горадам i складзены інвентар тутэйшага замка, які узвялі мясцовыя майстры ў пачатку XVI ст. Паводле інвентарных вопісаў вядома, што замак быў драўляны i знаходзіўся «межы двема ставы на реках на Гуи а на Вязыни» [тут і далей у дужках матэрыялы з “Московского архива Министерства юстиции”. М.,1897,с.90] i сваім сілуэтам нагадваў форму карабля. У ім было пяць вежаў, чатыры з ix былі кутнымі, а пятая знаходзілася ўнутры абарончага збудавання. Яны выкарыстоўвалiся над гаспадарчыя патрэбы, але найперш для абароны, дзеля чаго тут трымалі свінец («2 камені») i порах («бочечка одна ма¬лая, якобы полбарила, у другой дежечце ручничного пороху 20 фунтов, особливо теж у лукне 50 фунтов...»). Агульная даўжыня сцен замка па перыметру складала каля 226 метрау. За сценамі яго былі іншыя жылыя i гаспадарчыя пабудовы.
У той жа час у горадзе працавалі васкабойня, 18 корчмау i крамы. Рамяство ў Радашковічах было на даволі высокім узроўні i досыць разнастайнае: ганчары, будаўнікі, бондары, гарбары i інш. У год складання інвентару (1549) у горадзе бы¬ло каля 130 дамоў, у тым ліку 16 двароў займалі кунічнікі, 35 агароднікі, якія амаль не мелі ворнай зямлі. Толькі невялічкія ўчасткі зямлі і сенажаці мелі месячнікі, якія праз свае малазямелле вымушаны былі рабіць на «господара», г. зн. ісці да яго ў кабалу, за што атрымлівалі «месячыну».
Амаль усе гараджане павінны былі «день один на недели на толоку, с чым кажуть - на став, а на жниво 3 толоки ходити, а местом за милю, або за тры, где пошлють ездить, а на приезд пани дають корову, тры бараны, а на врадника с корчмы с каждого вару пива по бельцу, альбо по два пенези, пива дають».
Буйным землеуладальнікам быў i радашковіцкі касцёл, якому належалі недалёкая веска Сычавічы і некалькі двароў у caмix Радашковічах.
У 1564 г. па загаду караля Зыгмунта ІІ было праведзена апісанне (люстрацыя) дзвюх вуліц горада - Вілейскай і Полацкай. Тут жа знаходзім упамінанне пра ажыўлены шлях, які iшoў праз Радашковічы на Полацк. Акрамя гэтага, праходзілі дарогі на Мінск, Ракаў i іншыя населеныя пункты. Усё гэта паўплывала на тое, што Радашковічам у 1565 г. далі прывілею на атрыманне магдэбургскага права. Там, як і належыць у такіх выпадках, стварылі выбарны орган самакіравання - магістрат. Гэтым самым у пэўнай меры гараджане абараняліся ад свавольства ўладальнікаў. Праўда, часта на змену прыходзіў прыгнёт з боку гарадскіх вярхоў. Усё ж гэта была прагрэссіўная з’ява ў жыцці Радашковіч.
Значных ваенных падзей таго часу ў гісторыі Радашковіч не зафіксавана.
Так нараджаўся i развіваўся абарончы i гандлёвы цэнтр на заходніх рубяжах Miнска.