На маім краязнаўчым сайце
Molodechno.net які прысвечаны гісторыі Маладзечна і Маладзечанскага раёна апошнім часам выйшла некалькі новых артыкулаў.
1. Вялікая фотападборка са старымі аўтобусамі на вуліцах Маладзечна:
https://molodechno.net/autobusy_na_vulicach_maladzechna/ 1954 год. Аўтобусы ЗіС-155 на канцавым прыпынку ў Гелянова.
2. Краязнаўчыя знаходкі на аэрафотаздымках часоў Другой Сусветнай вайны, дзя я нарэшце акрэсліў дакладны час пабудовы абыходнай чыгуначнай галіны і знайшоў месца, дзе знаходзіўся нямецкі канцлагер «Шталаг-342»:
https://molodechno.net/znahodki_na_afz/ Пабудаваная меней чым за тры месяцы абыходная чыгунка вакол станцыі Маладзечна на нямецкіх аэрафотаздымках.
3. Гісторыя самаробнага аўтамабіля ад майстра з Краснага:
https://molodechno.net/autasamarobka_z_krasnaga/ Аўтасамаробка на фестывалі "Маладзечна'94".