Карчы #51: вяртанне вясны

Apr 06, 2018 11:44

1. Пасля палутарагадавой спячкі карчы вяртаюцца ў старым фармаце! Увесь гэты час карчы жылі ў асноўным ў маім інстаграме, які рэгулярна абнаўляецца - www.instagram.com/yozas_gubka. Гэты выпуск яшчэ адметны тым, што ў ім я упершыню паспрабую выкарыстаць сервіс яндэкс.дыск у якасці фотахостынга (бо яндэкс.фоткі хутка накрыюцца і самі пераедуць на дыск), таму калі раптам будуць якія праблемы з адлюстраваннем фотак - пішыце ў каменты, будзем разбірацца. Першае фота ў стылі "старае і новае", зробленае падчас першага вясновага корчэпаходу па наваколлях працы:


2. Мая любімая мадэль Volkswagen Golf Mk1 (1974-1983) у вясёленькім колеры і на чырвоных нумарах:


3. На закрытай стаянцы побач сумуе ЗАЗ-968М (1979-1994) на савецкіх нумарах:


4. Там жа брутальны Ford Explorer першага пакалення (1991-1994) на спушчаных колах:


5. Ford Probe першага пакалення (1988-1992) згубіўся сярод арыгінальных "хрушчовак" першых серый:


6. Ён жа спераду, нумар трошкі наблатыканы:


7. Нестарэючая классіка - Mercedes-Benz W123 (1975-1986) таксама у вясёленькім жоўтым колеры:


8. Вогненная Toyota Celica пятага пакалення (1990-1993) на збочыне працоўнага раёна:


9. Не такая яскравая, але ў даволі рэдкім кузаве універсал - Mazda Familia/323 пятага пакалення (1985-1989):


10. Таксама даволі рэдкі кузаў для "мазд", якія ў нас распаўсюджаны - Mazda 626 Coupe трэцяга пакалення (1982-1987):


11. Ахвяра незавершанага цюнінга - BMW 5 Series у кузаве E28 (1981-1987):


12. Яшчэ адзін вогненны "бумер" - BMW 3 Series у кузаве E36 (1990-2000):


13. Даволі рэдкі "Масквіч" у кузаве універсал - Москвич-2137 (1976-1985):


14. Адфоткаў з усіх бакоў:


15. Заднія ліхтары яшчэ з 408-й мадэлі 1964 года:


16. Леташня знаходка з Маладзечна - ГАЗ-21 "Волга" трэцяй серыі (1962-1970). Як казаў гаспадар - гэты экземпляр донар для аднаўленяя тншай "Волгі":


17. На фота канец снежня 2017 года, але снегам тут і не пахне:)


18. Яшчэ адна снежаньская знаходка з Заслаўя - Volvo 240 (1983-1993):


19. Беларуская зіма канца 2017 года:)


20. Яшчэ адзін ракурс:


21. Ну і на развітанне - модная вясновая заслаўская аўтадапамога на базе Mercedes-Benz LP 808 (1965-1984):

Мінск, карчы (аўтарубрыка), Заслаўе, фота

Previous post Next post
Up