"Беларускі піонэр" - мой гістарычны канал у Telegram

Mar 05, 2018 13:08

Вітаю! Даўно не пісаў сюды, не скажу, што буду рабіць гэта часцей, але ў прынцыпе ЖЖ не кіну і здаляць не буду. Блог застаецца рэзервнай пляцоўкай і месцам для вялікіх пастоў, даволі рэдкіх у апошні час. Але ёсць месца, дзе я стараюся рабіць публікацыі часцей - у Telegram:



https://t.me/belaruskipioner

"Беларускі піонэр" - гэта мой гістарычны канал на тэму БССР 1920-х, 1930-х гадоў. Там я пошчу ўрыўкі з міжваенных часопісаў і газет, вокладкі кніг, выдадзеных тады, старыя фота, зацемкі пра міжваенную архітэктуру і шмат іншага. Далучайцеся!

У канала таксама ёсць свой стыкерпак: https://t.me/addstickers/belpioner

зацемка, Усходняя Беларусь, перапост

Previous post Next post
Up