Маладзечанскі "польскі домік" на карціне 1956 года

Aug 28, 2016 20:09

Маладзечна на карціне 1956 года мастака Леаніда Дударэнкі. У "кадр" трапіў вялікі даваенны жылы дом, пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага для адміністрацыі Маладзечанскага павету ў канцы 1920-х гадоў. Я пра яго пісаў у вялікім матэр'яле па польскаму ведамаснаму жытлу у Маладзечна.


Будынак гэты захаваўся (у адрозненні ад невялікіх пабудоў з левай часцы карціны) і знаходзіцца зараз недалёка ад маладзечанскага аўтавакзала, якога ў 1956-м яшчэ не было на гэтым месцы (аўтавакзал перамесціцца сюды з плошчы Старое Места ў 1969 годзе).


Прыкладная геалакацыя мальберта мастака на аэрафотаздымку часоў вайны і на сучаснай гугл-мапе:

графіка, Mołodeczno, фота, Заходняя Беларусь, luftwaffe&googlemaps, краязнаўства, Маладзечна, архітэктура

Previous post Next post
Up