Карчы #49 вялікая падборка з Маладзечна

Aug 12, 2016 19:23

1. Рубрыка "карчы" калісьці пачыналася з невялічкай падрубрыкі "Маладзечанскія фотазамалёўкі: старыя карчы Маладзечна", у сённяшнім выпуску я врнуся да вытокаў і пакажу вам, што мне ўдалося наздымаць у Маладзечна апошнім часам. Мінскі карчэвед з drive2.ru Gaigan называе наш горад корч-сталіцай Беларусі, хоць гэта і прыемна чуць, але я з ім не згодны - сапраўдны корч-кландайк гэта мінскія спальныя раёны, але тым не менш і Маладзечна можа тое сёе прапанаваць аматарам аўтастарыны. Паехалі!


2. Пачну са стаянкі, якая знаходзіцца недалёка ад дома і на якую я хацеў схадзіць ужо некалькі гадоў, ды ўсё адкладаў і адкладаў. Цяпер схадзіў і не шкадую. Ёсць на той стаянцы закуток, дзе свалены пабітыя і кінутыя машыны, сярод іх перлінай вылучаецца апаганены вандаламі Москвич-403 (1962-1965). Корч гэты стаіць там гадоў дзесяць калі не болей, ён добра бачны з боку вуліцы і я запрымеціў яго вельмі даўно:


3. Калі я заходзіў на стаянку, то думаў, што гэтым масквічом улоў карчоў і абмяжуецца, але я памыляўся:


4. Гэты ЗАЗ-966 (1967-1972) стаіць у кутку і з вуліцы не бачны, таму яго наяўнасць на стаянцы сталася для мяне сюрпрызам:


5. Раз ужо пачаў з савецкай класікі, то ёй і працягну. Майстар дваравой паркоўкі на ГАЗ-24 "Волга" (1967-1985) з ранніх:


6. Закінуты RAF-22038 (1987-1997) у катэджным пасёлку. Нумары ў яго чоткія:)


7. Працавіты Иж-21251 "Комби" (1982-1997) з фаркопнай цацкай і не менш чоткімі нумарамі:)


8. Суравы Москвич-2140SL (1981-1987) у прамянях заходзячага сонца:


9. Злавіў момант калі транзітам праз Маладзечна ў Гатава на рэканструкцыю (я спадзяюся) везлі ГАЗ-21 "Волга" трэцяй серыі (1962-1970):


10. З буксірам стала нешта не так і прычэп з "Волгай" стаў ля збочыны:


11. З савецкім аўтапрамам усё. Перайду да суперзнаходкі выпуска - чэхаславацкай Škoda 105 S (1976-1988):


12. Не чакаў я пабачыць гэтую мадэль у Маладзечна. Дый увогуле я такіх "Шкод" у беларусі бачыў толькі тры штукі - гэта чацьвёртая:


13. Дый яшчэ і на савецкіх нумарах - увогуле страшэнная рэдкасць:)


14. Яшчэ адна цудоўная і нечаканая знаходка - BMW 7-series 735i у кузаве E23:


15. Уладальнік звцвярджае, што машына 1977 года выпуска:


16. Калі гэта так, то гэты чорны бумер проста просіцца на мерапрыемствы кшталту рэтра-раллі:


17. Рэшкі Ford Fiesta Mk1 (1976-1983):


18. Класічны Mercedes-Benz W123 (1976-1985) на фоне жывапіснай сцяны:


19. Падобны ракус на Ford Probe другога пакалення (1993-1997):


20. SEAT Ibiza Mk1 (1984-1993):


21. Renault 25 (1983-1992) у дваровым балоце:


22. Парачка цікавых абцасікаў-акварыюмаў: Fiat Fiorino другога пакалення (1988-2013)...


23. ... і Renault Express (1985-2002):


24. Часам бывае што пэўная мадэль карча, якую даўно не бачыў пачынае з'яўляцца паўсюль - так у мяне было з Renault 11 (1981-1989) - гэты корч мяне литаральна пераследваў:


25. У дабітым стане ў Залінейным раёне горада:


26. Свежанькі на паркоўцы недалёка ад дома:


27. І яшчэ адзін па дарозе да банкамата:


28. Падобная сітуацыя была з Mitsubishi Space Wagon (1983-1991). Варта мне было напісаць у мінулым выпуску карчоў, што я даўненька не бачыў гэтыя мінівэны, як яны палезлі з усіх шчылін:


29. Прычым у розных месцах горада:


30.


31. Ёсць у мяне даўнішняя задума - зладзіць серыю начных фотаздымкаў "Карчы ў начы". Вось гэты корч я паспрабаваў сфотаць для гэтай мэты:


32. Раз перайшлі на "японцаў", то працягнем:


33. Mazda 929 чацьвёртага пакалення (1981-1986) я пабачыў на паркоўцы каля гандлёвага цэнтра:


34. Падчас фотасэссіі паявіўся гаспадар "мазды" і я падумаў што пара валіць, мы міла пагутарылі, ён мяне пазнаў па артыкулу з анлайнера, расказаў пра машыну і мы развіталіся:


35. Nissan Bluebird U11 (1983-1987):


36.


37. Toyota Celica T180 (1990-1993) - даўно іх не бачыў:


38. Isuzu Amigo (1990-1994):


39. Рэдкая ў нашых краях Honda Quintet (1980-1985):


40. Вялікі чорны жып - Ford Explorer першага пакалення (1991-1994):


41. Выглядае нібы пасля бандыцкай разборкі 1990-х:)


42. Яшчэ адзін суравы амерыканец - былая хуткая дапамога на базе Ford E350 Super Duty (2006-2010):


43. Ну а на заканчэнне - чэская Avia A21 (1983-1993) у вясёленькай афарбоўцы:

карчы (аўтарубрыка), Маладзечна, фота

Previous post Next post
Up