Чытацкае 3

Jun 15, 2012 16:37

Калі казаць пра творчасць Ільфа і Пятрова, то адразу ўзгадваецца іх адметны гумар, крылатыя выразы і яскравы вобраз О.Бэндэра. Але ёсць у творах сатырыкаў і па-сапраўднаму сур'ёзныя моманты. Мне вось запомніўся такі эпізод з "Залатога цяля":

Как бы удивился дипломат с теннисной талией, если бы узнал, что маленький вежливый стихотворец Гаргантюа восемь раз был в плену у разных гайдамацких атаманов и один раз даже был расстрелян махновцами, о чем не любил распространяться, так как сохранил неприятнейшие воспоминания, выбираясь с простреленным плечом из общей могилы. Возможно, что и представитель христианских молодых людей схватился бы за сердце, выяснив, что веселый Паламидов был председателем армейского трибунала...

Моцны кантраст паміж чалавекам мірным і чалавекам ваенным. Мяне, калі шчыра, пужае такая здольнасць чалавека прыстасоўвацца да ўсяго, мімікраваць пад абставіны, так што і слядоў мінулых падзей у ім не знойдзеш. Хто ведае, можа той пацідзесяцігадовы добры дзядзечка, з татухай ТОЛЯ на далоні, які кіруе аўтобусам, што вязе цябе на працу, гэтымі самымі рукамі, якімі ён сціскае цяпер стрыно, сціскаў калісьці станкавы кулямёт, якім крашыў духаў у Аўгане, альбо пераразаў горла правадніку, альбо даваў адмашку залпу рэактыўных установак. Ад такіх думак прабіраюць дрыжыкі.
Але з іншага боку такая чалавечая прыстасавальнасць у рэшце рэшт вывела чалавецтва на цяперашні этап эвалюцыі і зрабіла "цывілізаванымі" тых жорсткіх звяроў, якімі мы па сутнасці з'яўляемся. 

кнігі, зацемка, меркаванне

Previous post Next post
Up