Хутка рубрыка "карчы" вернецца ў звычайным шырокім фармаце, бо фотак у мяне з зімы накапілася нямерана (улоў апошніх дзён таксама радуе), але пакуль па хуткаму падзялюся сённяшняй шыкоўнай знаходкай - Peugeot 505 GTi (1979-1992), як кажуць, у стоку:
Мадэль, увогуле, не рэдкая, больш з мільён экземпляраў выпушчана за 13 гадоў, проста чамусці Беларусь 505-я, як мне здаецца, абышлі, не бачыў я іх у нас калі шчыра, 305-х парачку бачыў, а гэтых не.