1. Працягваю посціць карчы, зафотаныя ў Літве ў канцы мінулага года (першы выпуск быў
тут). Гэтую частку пачну з найцудоўнейшага Cadillac de Ville coupe 1978 года:
2. Як я даведаўся пра дакладны год выпуска? Проста ў Літве усё-ткі зрабілі калекцыйныя нумары для рэдкіх аўто, і як раз такія нумары мае гэты "Кадылак". Літара "Н" абазначае "History", а две наступныя лічбы - "78" - год выпуска дадзенай мадэлі:
3. Экзэмпляр сапраўды выдатны:
4. Раз уж пачаў з "амерыканцаў" то працягну. Сфотаў некалькі Chrysler Voyager другога пакалення (1991-1995), хаця аўтамабіль не такі рэдкі:
5. Яшчэ адзін "Вояджэр" з паркоўкі ў Каўнасе:
6. У будынку чыгуначнага вакзала ў Каўнасе за нейкім чортам стаяў Jeep CJ-5 (1954-1983) ў мілітары расфарбоўцы:
7. Ніякай рэкламы на ім не было, так што прычын гэтай інсталяцыі я не ведаю:
8. Ford F-Superduty дзявятага пакалення (1991-1996) у вельмі цікавым двары ў цэнтры Вільні, які мы знайшлі разам з
artureg і яго дамай сэрца:)
9. Калі паглядзець у бок ад "Форда" можна пабачыць наступную карціну:
10. Дабіты ўніверсал Volvo 240 (1974-1993):
11. Цвік праграмы - Volkswagen Typ 1 Käfer (1938-2003) вядомы таксама як "Жук":
12. У тым двары было две Avia A30 з гукаўзмацняльнай апаратурай. Пра адну з іх, больш зарослую,
я пісаў у рубрыцы "корч дня", а гэтая "Авія" аказалася не такая каларытная:
13. З два тыдні сустрэў у Літве ажно тры лонданскіх кэба. Першы, больш сучасны, ён служыць заманухай каля паба ў цэнтры літоўскай сталіцы. LTI TXII (2002-2006):
14.
15. Другі кэб, класічны Austin FX4 (1958-1997), які я засняў літаральна ў некалькіх дзясяткаў метраў ад першага:
16. Адкуль у Літве гэтая мода на лонданскія кэбы?
17. Трэці кэб трапіўся мне ў Каўнасе, быў ён некананічны бо леварульны:)
18. Можа якая падробка пад кэб? Я не ведаю:
19. Стары знаёмы Jaguar XJ40 (1986-1994) з
18-га выпуска карчэй у новай лакацыі:
20. Еўрапейскі кабрыялет Ford Escort Mark IV XR3i (1982-1986):
21. Цікавы экземпляр, які я раней не бачыў: Renault Alliance L convertible (1987) - кабрыялет на базе французкага Renault 9, створаны для амерыканскага рынка. І вытворчасць яго была разгорнута толькі ў ЗША:
22. Быццам бы даволі рэдкая машына:
23. Багамерзкіх "японцаў" будзе мала. Пачну з гэтай безлікай нецікавай купэшкі, вырвівочна-жоўтага колеру:
24. Каб не падказка ў мінулым корчэпасце ад
nieyki_malec пра "Таёту", я б дагэтуль губляўся ў здагадках наконт мадэлі гэтага невыразнага пепелаца. Toyota MR2 другога пакалення (1989-1999):
25. Nissan Patrol чацьвёртага пакалення (1987-1997):
26. Nissan Terrano першага пакалення (1985-1995):
27. Крыху савецкага аўтапрома. Позні ИЖ М-412ИЭ (1982-1991):
28.
29. Гнилая "капейка" ў віленскім двары спецыяльна для
aliaksei:
30. Больш жывы ГАЗ-24 "Волга" (1970-1986) з таго ж двара:
31. Вышка на базе ЗИЛ-130 (196-2010):
32. Трохі грамадскага транспарту. Чэскі "гармонік" Karosa B 841 (1991-1999):
33. Нейкі DAF тэхнічнай службы:
34. Наш МАЗ-256 (2005-2014) на прыгарадных лініях у Каўнасе:
35. Зафотаў спецыяльна для
victogan:)