1. На чыгуначнай станцыі Маладзечна сярод пуцей у далечыні ад перонаў стаіць металічны слуп, які мне ўдалося засняць з вакна электрычкі:
2. Гэта не проста слуп, а старая водазаборная калонка, якая выкарыстоўвалася для запаўнення вадой катлоў паравозаў:
3. Натуральна, што ў наш час выкарыстоўванне калонкі не актуальнае. Пэўна таму чыгуначнікі прыладзілі на вяршыні калонкі светлавы сігнальны ліхтар, зрэшты, і той ужо не выкарыстоўваецца, бо драты да яго абарваныя:
4. На калонцы можна разледзець надпіс на нямецкай мове "Krause werk / Neusalz (Oder)" - Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры (цяпер горад Нова Суль у складзе Польшчы). Хутчэй за ўсё калонка патрапіла на станцыю ўжо пасля вайны ў якасці рэпарацыі з Германіі, але можа быць і так, што яна была ўсталявана самімі немцамі падчас акупацыі, бо яны таксама актыўна выкарыстоўвалі станцыю Маладзечна, як буйны чыгуначны вузел і нават рамантавалі тут паравозы: