Мапы Маладзечанскай вобласці 1954 і 1959 гадоў

Feb 22, 2016 12:23

У плечы папярэняму пасту пра абласны цэнтр Маладзечна размяшчу яшчэ две мапы Мадазечанскай вобласці з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мапы амаль не адрозніваюцца паміж сабой, прынамсі я пры павярхоўным аглядзе заўважыў толькі тое, што да 1959 года ліквідавалі Ільянскі раён (аб'яднаўшы яго з Вілейскім), а таксама каля Заслаўя з'явілася знакамітае Заслаўскае вадасховішча яно ж Мінскае мора. Таксама здзіўляе наяўнасць у 1950-я на поўначы вобласці разгорнутай чыгуначнай сеткі (няхай і вузкакалейнай) якая да нашага часу ўжо не дайшла.

1. Маладзечанская вобласць 1954 год (па спасылцы мапа ў вялікім разрозненні 2889х4000, 7,6МБ):


2. Маладзечанская вобласць 1959 год (па спасылцы мапа ў вялікім разрозненні 2897х4000, 7,6МБ):

Молодечно, Маладзечанскі раён, НББ, Маладзечна, мапы

Previous post Next post
Up