Карчы з Польшчы

Feb 07, 2016 16:12

1. Даўненька нешта карчоў не было ў гэтым бложыку, вы не знаходзіце? :) А ў мяне ж іх шмат невыкладзеных накапілася, прыйшоў час разбіраць завалы. За зіму я ўжо два разы зганяў у Польшчу і там тое-сёе наздымаў. Не так шмат, як хацелася б (аўтобусны тур, абадай яго), але нешта ёсць. Пачну з Trabant 601 (1963-1990), які кінулі недалёка ад Гданьскага Палітэхнічнага ўнівера:


2. Даўно тут стаіць, напэўна:


3. Цацачны партовы цягач невядомай мне маркі на вуліцы Гданьска ў якасці рэкламы:


4. Гданьск. Нестарэючая класіка - чырвоны Volkswagen Passat B3 універсал (1988-1993). І прыпаркаваны класічна:


5. Польскі FSO Polonez позніх мадыфікацый (1991-1997) у Торуні:


6. У Беларусі я бачыў такі толькі аднойчы ў Мастах:


7. А вось груза-пасажырская варыяцыя такога ж "паланэзу" з Гданьска:


8. Польска-карэйскі мікрааўтобус Daewoo Lublin 3 (1999-2007) торуньскай пенітэнцыярнай службы (польск. Służba Więzienna). Фота зроблена ў раёне гістарычнага цэнтра, у якім ёсць дзеючая турма (прывітанне, Мінск!):


9. Lublin 3 у Любліне. Хоць у гэтым горадзе і ёсць аўтамабільная вытворчасць, але музею адпаведнага няма:(


10. Яшчэ адзін прадукт сумеснай польска-карэйскай аўтавытворчасці Daewoo Tico (1996-2001), які вырабляўся на варшаўскай FSO:


11. Я ў нас гэтых машынак не бачыў (ну ці ўвагі не звяртаў), а ў Торуні яны на кожным кроку:


12.


13. Служба рэтра-таксі ў Варшаве - FSO Polski Fiat 125p (1967-1991). Фота не маё - гэта сястра зрабіла, пад час паездкі ў сталіцу Польшчы:


14. Кавярня на колах на базе італьянскага грузавога матароллера Piaggio Ape TM (1982-1996) ў Арлове, што каля Гдыні:


15. Кінуты грузавік на базе Mercedes-Benz T1 (1977-1995) на старых чорных польскіх нумарах у тым жа Арлове:


16. А вось тут я падумаў, што трапіў у 1981 год:) БРДМ-2 (1963-1989) на мосце ў Торуні:


17. Карацей, аўтакарчэй атрымалася мала, таму разбаўлю пост карчамі трамвайнымі і чыгуначнымі:) Польскі трамвай Konstal 105Na (1988 года пабудовы) на вуліцы ў Торуні:


18. А гэта мабыць мадыфікаваная версія папярэдняй мадэлі - Konstal 805NaND (пабудаваны ў 1982, мадэрнізаваны ў 2012):


19. Хуткасны цягнік з Гданьска:


20. Вось такі караценькі расповяд пра польскі транспарт:)

Варшава, Гданьск, Польшча, Торунь, чыгунка, фота, Люблін, карчы (аўтарубрыка)

Previous post Next post
Up