Маладзечна - марскі горад!

Feb 04, 2016 17:26

Насамрэч, канешне не. Ніколі ў Маладзечна не было порта, дый рэчка Уша, што працякае побач, калі і была судаходнай, то толькі для судоў класа "карыта":) Тым не менш гэты факт не перашкодзіў уласнікам заводаў газет параходаў называць у гонар нашага горада рачныя і нават марскія суда!

1. Рыбалоўны траўлер "Маладзечна" ("Molodechno", IMO: 8721894). Пабудаваны ў 1988 годзе на Яраслаўскім судабудаўнічым заводзе. Працаваў у рыбалавецкім калгасе Андэг у Мурманску, Расія.


2. У канцы 2000-х прададзены ў Аргентыну, дзе змяніў назву на "Tango I":


3. Танкер "Маладзечна" тып "Казбек", пабудаваны ў 1956 годзе на судабудаўнічым заводзе ў Нікалаеўску. Быў прыпісаны да Чарнаморскага марскога параходства, далейшы лёс невядомы:


4. Сухагруз "Маладзечна" праект 21-88 тып "Калінінград" (IMO: 8948040), пабудаваны ў 1963 годзе на славацкай верфі ў г.Камарно (Slovenske Lodenice Komarno). Да 1997 года быў прыпісаны да Іртышскага рачнога параходства ў г.Омску (mib55, привет!). У 1997 годзе прададзены ў Клайпеду на металалом.


5. Існаваў яшчэ адзін рыбалоўны траўлер з назвай "Маладзечна" - траўлер праекта B-14 (B-14/30, IMO: 5239084), пабудаваны ў 1959 годзе на судаверфі ў Гданьску, Польшча (Stocznia Gdańska). Працаваў у Мурманску, Расія. На жаль фотак гэтага карабля я знайсці не змог, таму ў якасці ілюстрацыі выкарыстаю чарцёж траўлера праекта B-14:

Гданьск, Молодечно, краязнаўства, Маладзечна, Mołodeczno

Previous post Next post
Up