Некаторыя назвы міжваенных газет ў БССР

Jan 05, 2016 14:19

Гартаў каталог нацыяналкі і натыкнуўся на цудоўнае:)

Змагары цяпер ужо ня тыя, вось раней былі ого-го:
- Бальшавіцкі змагар: орган Ельскага РК КП Беларусі і райсавета. Ельск
- Калгасны змагар: орган Бягомльскага РК КП(б) Беларусі і РВК. Бягомль

І КП ужо ня тая:
- Камсамольская праўда: орган палітаддзела і рабачкома свінасаўгаса "Камсамольская праўда" Багушэўскага раёна. Орша

"Праўда" вочы коле ў простым сэнсе:
- Чырвонае шыла: орган рабочых і служачых друкарні Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Менск

Замужняя камсамолка:
- Чырвоная бракамолка: орган парткома і фабкома фабрыкі "Герой працы". Добруш

Варштатабудаўнічага!!!
- Чырвоная вагранка: орган партбюро, заўкома и заводакіраўніцтва Варштатабудаўнічага завода "Пролетарый" імя С. М. Кірава. Гомель

Наступствы дня энергетыка:
- Чырвоны электрык: орган Бюро парткалектыву і заводскага камітэту Мінскай электрастанцыі. Мінск

Беларусізацыя на маршы:
- Полоцкий пахарь: орган Полоцкого окружного комитета КПБ(б) и Окружного исполнительного комитета. Полоцк. 1918-1926
- Чырвоная Полаччына: сялянская газета Полацкага акруговага камітэту КП (б) Б і Акруговага выканаўчага камітэту. Полацк. 1926-1935

Са статысткыкай алкагалізма па Капаткевічам усё зразумела:
- За камунізм: орган Капаткевіцкага РК КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Капаткевічы

зацемка, гумар, НББ, Усходняя Беларусь

Previous post Next post
Up