Маладзечна. Падафіцэрскае і афіцэрскае казіно

Dec 11, 2015 17:36

Пост спецыяльна для kresy_arch

1. Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом і высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры - малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў).



2. У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку "Вайсковае будаўніцтва 1918-1935" (польск. "Budownictwo wojskowe 1918-1935") абнаружыліся новыя, дагэтуль небачаныя мной, здымкі гэтага будынка:


3. Параўнайце з сучасным падобным ракурсам - будынак былога казіно, як вядома разбудоваўся і пашыраўся у пасляваенны час, калі тут размясціўся Маладзечанскі палац культуры:


4. У апісанні да здымка напісана: "У Маладзечне ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак падафіцэрскага казіно на тэрыторыі памежнага гарнізона. У гэтай установе не толькі падафіцэры, але і афіцэры, і цывільныя асобы змогуць задаволіць свае культурныя, спартовыя і адукацыйныя патрэбы". Відаць, што ў гэтым будынку не толькі грошы спускалі:) На ілюстрацыі першапачатковыя планы памяшканняў:


5. Старое фота інтэр'еру будынка:


6. Але гэта яшчэ не ўсё. Дзякуючы зборніку "Budownictwo wojskowe" я ўпершыню даведаўся, што ў Маладзечна было яшчэ і проста афіцэрскае казіно. У кнізе пра яго напісана: "Афіцэрскае казіно размяшчаецца ў больш сціплым будынку, які да таго ж выкарыстоўваецца для службовых і арганізацыйных мэтаў". Фотаздымак афіцэрскага казіно ў Маладзечна:


7. Я нават не падазраваў пра яго існаванне, таму не ведаю, дзе гэтае казіно магло размяшчацца. Калі глядзець па канфігурацыі даху, то можна меркаваць, што гэта мог быць будынак, які месціўся па сучаснай вуліцы Буйло ў межах гарнізона ў Гелянове (глядзіце кавалак аэрафотаздымку унізе). Але гэтаксама, гэты будынак мог размяшчацца і на вуліцы Замкавай у старым цэнтры горада, там дзе да вайны размяшчаліся вайсковыя казармы і дзе зараз змяшчаецца вайсковая частка Беларускіх узброеных сілаў:

Геленово, старыя фота, helenowo, Гелянова, kresy_arch, Mołodeczno, фота, Молодечно, краязнаўства, гарнізон у Гелянова, Маладзечна, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up