Niklas Koppernigk

Nov 29, 2015 11:14

Вось толькі ўчора даведаўся, што немцы лічаць Мікалая Каперніка нямецкім навукоўцам і шмат у іх спрэчак з палякамі на гэты конт. Довады: Торунь тэўтонскі горад, які толькі за 2 года да нараджэння Каперніка перайшоў у склад Польскага Каралеўства, маці Мікалая была немка (пра бацьку нічога не вядома), ну і класіка - Капернік пісаў свае труды альбо на нямецкай, альбо на латыні і ніводнага радочка напісанага па-польску яго рукой не знойдзена. Вось так, а я ж думаў спрэчыкі з-за гістарычных асоб гэта нашая мясцовая асаблівасць:)

Дарэчы, а даведаўся я пра гэта з дзедавага расказа пра тое, што калі ён быў у камандыроўцы ў ФРГ у 1973 годзе (тады як раз адзначалі 500-годзе з дня нараджэння Каперніка) то адзін немец з прымаючага боку вырашыў пацікавіцца ў савецкай дэлегацыі (дзед з іншымі інжынерамі прымаў абсталяванне для адпраўкі на мэблявыя фабрыкі ў Беларусь) кім на іх думку з'яўляецца Капернік, немцам ці палякам, і быў так расчараваны адказам, што быў пануры ўвесь вечар і ні з кім не размаўляў.

зацемка, дзедавы ўспаміны

Previous post Next post
Up