Творчы адпачынак

Nov 08, 2015 13:15



Еду на два тыдні ў Вільню. Так, калі хто не ведаў я тут час ад часу пісьменніцтвам балуюся, а не толькі карчы фоткаю. Цікаўныя могуць прайсці па тэгах "апавяданне" і "творчасць" (эх, а былі ж часы, калі ў белЖЖ было цяжка знайсці блог у якім не было б тэга "творчасць":), хаця там даўненька нічога не абнаўлялася.

Спадзяюся, што за гэты час удасца што-небудзь напісаць новае, альбо нарэшце дапісаць адно старое. А калі не ўдасца, то віленская "міжваенка" і віленскія "карчы" чакаюць мяне. Ах да, яшчэ спадзяюся, што artureg пакажа, дзе ж такі разліваюць лепшае ў свеце піва;)

Вільня, асабістае, творчасць, падарожжы, Літоўская Рэспубліка

Previous post Next post
Up