Падслухана ў Заслаўі

Nov 04, 2015 17:14



Вярталіся неяк з жонкай з працы, ішлі па вул.Савецкай да хаты, а перад намі ішлі два хлапцы, на выгляд старшакласнікі і апрануты яны былі неяк па субкультурнаму, нешта паміж рэперамі і хіпсцерамі (не разбіраюся я ў гэтых маладзёвых тэндэнцыях, стары стаў, да). Дык вось ідзем мы і чуем, як адзін хлопец кажа другому:
- Когда я прославлюсь, я никому не буду говорить, что я из этого ебучего Заславля.
Вось такі местачковы патрыятызм:(

А ўвогуле, мальцы не ў трэндзе, па-мойму, той жа Макс Корж (пад якога яны, дарэчы, касілі вопраткай), быццам бы ніколі і не саромеўся таго факту, што ён з Лунінца, які не нашмат большы за Заслаўе. Увогуле, не разумею я людзей, якія перабраўшыся ў сталіцы ці яшчэ якія іншыя вялікія гарады, з пагардай узгадваюць малыя гарады, дзе яны раслі і вучыліся: "Я пятнаццаць год правяла ў гэтай дыры", "Не хачу ўзгадваць пра гэтае месца".

Асабіста ж для мяне Маладзечна, Вілейка, Валожын, Радашковічы, Заслаўе і іншыя гарады і мястэчкі, з якімі я быў шчыльна звязаны па жыцці былі і ёсць любімымі і паважанымі паселішчамі, якія я буду рады наведваць і вывучаць зноў і зноў.

асабістае, зацемка, Заслаўе

Previous post Next post
Up