Адказ: Валожын

Oct 14, 2015 20:09

1. Жыжысты, вы мяне расчароўваеце, за гэты час ніводны чалавек у каментах да папярэдняга паста з фотазагадкай так і не даў правільнага адказа (былі пералічаны амаль усе "высакагорныя" гарады Беларусі (Мазыр, Лагойск), а Мінск дык увогуле тры разы трапіў у адказы). Затое ў багамерзкам ФБ першы ж каментар стаў трапным. Валожын - правільна адказаў Павел Бераснёў, які, дарэчы таксама прысутнічае (ці прысутнічаў раней) ў ЖЖ пад нікам berasneu. Так, на фота быў Валожын, касцёл Св. Іосіфа адмыслова не трапіў у кадр, бо тады задача была б занадта лёгкай, праўда, без яго яна стала занадта цяжкай, як я бачу:)


2. Вось вам яшчэ трошкі панарамак. Фоткі зробленыя ў далёкім 2013-м з вяршыні аднаго з сямі халмоў, на якіх стаіць гэты цудоўны горад:)


3. Фокус на аўтапарк вайсковай часткі.


4. Спальныя раёны Валожына:

Валожын, адказ, падарожжы, фота

Previous post Next post
Up