Асабліва не любяць фатографаў машыністы цягнікоў Беларускай чыгункі. З іх пагардлівым і непрыязным стаўленнем да людзей з фатаапаратамі я сутыкаўся не раз. І хоць я і не такі заўзяты фераэквінолаг як
incopolis, ці
tomkad, але час ад часу пры нагодзе пафоткаць тое-сёе з чыгуначнай інфраструктуры і рухомага саставу магу, праўда, чакаць гадзінамі ў засадзе для ўдалага кадра, як гэта робіць той жа
tomkad, я не аматар, але гэта не істотна. Карацей, калі насустрач едзе цягнік, а ў руках фоцік, то чаго б яго не сфоткаць, праўда?
Так і сталася ў гэтыя выходныя. Мы з Наташай вярталіся ў Заслаўе з пешай прагулкі да "Лініі Сталіна" (18 км нахадзілі, ага), дзе "Варгеймінг" арганізоўваў "дзень танкіста", і калі падыходзілі да чыгуначнай лініі, то я пабачыў, што да нас набліжаецца электрычка "Мінск-Маладзечна". Перабягаць пуці перад цягніком мы не сталі, а я вырашыў скарыстацца момантам і сфоткаць набліжаўшыся "электрон". Такіх кадраў мільёны, нічога арыгінальнага, проста фотачка для асабістага архіву. І гэтую фотачку мне БЧшны машыніст вырашыў запароць. Не ведаю старая гэта практыка, ці новыя веянні, але як толькі электрычка наблізілася да больш фотагенічнага ракурсу машыніст урубіў сярод белага дня пражэктар дальняга святла (бачна на фотцы), мяркую, каб сбіць мне на фоціку наладкі экспазіцыі, вытрымкі і ўсяго такога не на таго напаў - я фоткаю на аўтамаце:). Канешне, фотачка усё роўна нейкая атрымалася, але асадачак, як гаварыцца, застаўся. Ну якая яму, гэтаму машыністу справа, я ж не яго фоткаў, а электрычку, сам стаяў далёка ад пуцей, пад вагоны не лез, а ён усё адно вырашыў падлянку зрабіць:(