1. Самы старажытны і атмасферны бар Мазыра зноў працуе! Калі мы з жонкай ехалі ў Мазыр да
vital_rudak,
kiedy і
rudy_syrnik, то я нават не спадзяваўся, што мне ўдасца наведаць гэтае легендарнае месца, бо з снежня мінулага году "Кімбараўка" па невызначаных прычынах стаяла зачыненай і было не вядома, ці адчынецца яна ўвогуле. Але нашай радасці не было межаў, калі мы падчас прагулкі па горадзе пабачылі "Кімбараўку" з адчыненымі дзвярыма:
2. "Чым жа так знакамітая гэтая вашая "Кімбараўка"?" - спытаюць неабазнаныя чытачы блогу. А я адкажу (
budgawl,
chibasik,
alkobugi,
mi_ku_apx і прочыя алкараязнаўцы не дадуць зманіць): "Кімбараўка" ледзь не адзінае месца у Мазыры/на Палессі/у Беларусі, дзе можна пачаставацца свежазваранай медавухай і збітнем самых розных гатункаў. Прычым, як пісаў
vital_rudak у
"Магічнай мапе Мазыра", медавуха ці збіцень, куплёныя на разліў у "Кімбараўцы" нейкім магічным чынам адрозніваюцца ў лепшы бок ад тых жа напояў разлітых мазырскім піўзаводам у бутэлькі. Дарэчы, хоць установа, якой належыць бар, і завецца піўзавод, але на тых, хто спытае ў "Кімбараўцы" ці ёсць піва, тут глядзяць з пагардай, бо у "Кімбараўку" трэба ісці за медавухай. І да, піва тут няма:)
3. На жаль, доўгае закрыццё не пайшло бару на карысць. У "Кімбараўцы" адбыўся даўнгрэйд - зачынілася цэлая заля з лаўкамі і сталамі, дзе можна было доўга бавіць час за келіхам-другім медавухі, адпачываючы ад бясконцых мазырскіх лесвіц і пад'ёмаў. Застаўся толькі цэнтральны зал з стойкамі каля сцен, але, безумоўна, добра і тое што бар увогуле адчыніўся. Дарэчы, "Кімбараўка" мае класічны для "днішча-бараў" інтэр'ер вытрыманы у зялёных танах: