Львоўскія "карчы" #1: аўтапрам Заходняй Еўропы

Jun 22, 2015 16:31

1. Прыйшла пара разбіраць фоткі з нядаўняга львоўскага падарожжа:) Я папярэджваў, што ў хуткім часе мой блог акупуюць натоўпы львоўскіх "карчэй" і "польскіх домікаў" і вось 22 чэрвеня ў 4 раніцы без абвяшчэння вайны "карчы" прыйшлі да вас. Першы выпуск львоўскіх "карчэй" будзе прысвечаны аўтамабілям вытворчасці Заходняй Еўропы і першым пунктам ідзе галоўны хіппі-аўтамабіль усіх часоў і народаў - Volkswagen Typ 2 T1 (1950-1967):


2. Стаяў у цэнтры горада прам насупраць нашага хостэла:)


3. Зрэшты, з рарытэтамі нам пашанцавала, бо як раз у тыя дні, калі мы з Наташай адпачывалі ў Львове, ў горадзе праходзіў фестываль рэтрааўтамабіляў. Вось некаторыя сабжавыя экземпляры яго ўдзельнікаў. Самы сапраўдны Volkswagen "Жук" (Typ 1/Käfer/Beetle):


4. Шалёны перыяд вытворчасці з 1938 па 2003 гады і 21,5 млн экзэмпляраў на выхадзе (кожнаму беларусу па два "жука", ага):


5. Volkswagen Karmann Ghia (1955-1974) - спартовае купэ на базе таго ж "Жука":


6. Я к вы ўжо заўважылі, большасць рэтрааўтамабіляў фестывалю на польскіх нумарах, прычым адмысловага калекцыйнага тыпу:


7. Volkswagen Karmann Ghia позніх серый, што можна вызначыць па задніх ліхтарах новага тыпу:


8. Акулавая пашча Jaguar E-Type (1961-1975):


9. Гэта была не пляцоўка самаго рэтрафэсту, а паркоўка перад гатэлем, дзе спыніліся ўдзельнікі, таму аўтамабіль у такім напаўзакрытым выглядзе. Сам фестываль праходзіў на цэнтральнай плошчы Рынак і туды мы яшчэ зазірнем:


10. Побач з "акулай" стаяў больш малады "Ягуар" - Jaguar XJ40 (1986-1994):


11.


12. Зусім рэтра - Fiat 518 Ardita (1933-1938):


13. Гэтая мадэль выпускалася па ліцэнзіі ў "міжваеннай" Польшчы пад назвай Polski Fiat 518 Mazur. Нумарныя знакі на гэтым экземпляры, я так разумею, часоў Другой Рэчы Паспалітай:


14. Saab 99GL (1968-1984):


15. Мадэль пасля рэстайлінгу 1970 года:


16. Fiat Ritmo (1978-1988) ў ралійнай расфарбоўцы і, магчыма, у ралійнай мадыфікацыі


17.


18. Fiat 124 Sport Spider (1966-1982) - вось што можна зрабіць з "капейкі" з дапамогай напільніка:)


19. Перамясцімся на плошчу Рынак, дзе пад дажджом моклі іншыя экземпляры рэтрафэсту. Напрыклад, такі Mercedes-Benz 170 V (1935-1942):


20. Цудоўны BMW New Class 2000 (1966-1972):


21.


22. Вытанчаная Volvo P1800E (1961-1973), да якой было не падступіцца:


23. Як і да Volvo 164 (1968-1975):


24. Далей пойдуць больш простыя мадэлі "карчэй" з вуліц горада. SEAT Marbella (1986-1998):


25.


26. Citroën AX (1986-1998):


27. Пяцідвёрны Opel Corsa A (1985-1990):


28. Адкалгашаны як мае быць:)


29. Fiat Regata (1983-1990):


30.


31. Стары добры раяль у кустах Mercedes-Benz W123 у траве:


32. Закінуты Mercedes-Benz T1 (1977-1995):


33. Lancia Thema (1984-1994):


34. Alfa Romeo 33 другога пакалення (1990-1995):


35. Не корч, а проста Opel Astra H з абсталяваннем для сферычных здымкаў Google Street View:


Назіральныя корчаведы маглі пабачыць урыўкамі тое што іх чакае у наступным выпуску львоўскіх "карчоў" прысвечанаму аўтапраму краін Варшаўскай дамовы:)

карчы (аўтарубрыка), Украіна, падарожжы, Львоў, фота

Previous post Next post
Up