Чыгуначны музей у Баранавічах

May 13, 2015 21:17

Пра гэты музей не пісаў, напэўна, толькі лайдак, у ЖЖ ёсць шмат справаздач адтуль і калі вы бачылі хоць адну, то можаце смела прагортваць стужку далей - нічога новага ў гэтым пасце для вас не будзе.

1. У Баранавічах мы з Наташай былі ў сакавіку, а ўсяго мы з ёй наведалі ўжо тры музеі такога кшталту, папярэднія два: ў Вільні (глядзіце гэты пост yozas-gubka.livejournal.com/117526.html) і ў Брэсце (паста пра яго няма, але туча фотак адтуль пыліцца на дыску). Калі параўноўваць, то баранавіцкі музей больш падобны на брэстскі, тут можа трохі менш экспанатаў чым у Брэсце, але і спецыфіка экспазіцыі трохі іншая, з ухілам у рамонтную і будаўнічую тэхніку. А ў Вільні музей зусім маленькі :)


2. Уваход у музэй:


3. Насупраць увахода стаіць жывапісны закінуты будынак 1902 года (ён канешне выкуплены і знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, але нешта ніякіх рухаў па паляпшэнню яго стана не назіраецца):


4. Злева ад увахода знаходзіца каса. Не памятаю колькі каштавалі квіткі, але пэўна няшмат. Насупраць кас - помнік паравозу серыі "В", мадэль у маштабе 1:2:


5. Побач схема экспазіцыі:


6. Спачатку мы з Наташай павярнулі направа да шэрагу рамонтных машын:


7. На першым плане аўтаматрыса - рэйкавы аўтобус для рамонтных брыгад:


8. Ёсць яшчэ воз з маторам мотавоз:


9. Дагістарычны паравы (sic!) чыгуначны кран барадатага 1947 года (я магу памыляцца) пабудовы:


10. Зрэшты, тэхнікі века пара ў музеі хапае. Скажу шчыра, мне паравозы не вельмі падабаюцца, мне больш да спадобы дызель-электрычныя лакаматывы першых серый, тых часоў калы цеплавозы толькі-толькі пачалі выціскаць з чыгункі паравых дыназаўраў (такіх шмат у Брэсце, у Баранавічах з імі напражонка). Такім чынам паравозы:


11. Не буду пісаць марку паравозаў і іх перыяд вытворчасці, мне самому гэта мала цікава, а каму цікава той пагугліць:)


12. Скажу толькі што гэты паравоз - нямецкі трафей:


13.


14.


15. Самы маленькі паравоз у экспазіцыі:


16. Разам з паравозамі стаяць платформы і пасажырскія вагоны часоў Расійскай Імперыі:


17. Ад "парапанка" мы пайшлі да будаўнічай чыгуначнай тэхнікі - машына суднага часу для раўнання шляхоў і падбіўкі баласту з суравым чалябінскім трактарам у якасці рухавіка:


18. Рухомая трансфарматарная падстацыя - мара аматараў тырыць электраэнэргію накідамі на лінію:


19. Трансфарматар грунтоўны, клас высокага напружання пэўна 110 кВ:


20. Чыгуначны кацер, выкарыстоўваецца пры навядзенні пантонных чыгуначных мастоў:


21. Ілюстрацыя яго выкарыстоўвання:


22. Від з маста:


23. Будаўнічая і рамонтная тэхніка агульным планам:


24. Кран:


25. Сваезабіўная машына на базе грузавіка "Урал":


26. У музеі ёсць невялічкая экспазіцыя семафораў розных часоў і тыпаў:


27. Затым ідуць шэрагі больш-менш сучаснай тэхнікі. Галаўны вагон дызель-цягніка ДР1:


28. Пасажырскі цеплавоз ТЭП60 (1960-1985), такія цеплавозы, уродзе, дагэтуль працуюць толькі на БЧ:


29. Калі я казаў пра дызель-электрычныя лакаматывы першых серый, якія мне падабаюцца больш паравозаў, я меў на ўвазе нешта кшталту гэтага ТЭ3 (1953-1973), зрэшты, ён маладаваты і амаль не ўпісываецца у мой любімы перыяд:)


30. Стары маленькі "манеўровік" ТГМ1 (1956-1972), такія часта на млынкамбінатах выкарыстоўваліся:


31. Яшчэ адзін манеўровы і прамысловы цеплавоз ТГК (1958-1962):


32. Грузавая платформа з артылерыйскім цягачом АТ-Т-25 створаным на базе танка Т-54:


33. Зенітная платформа, на якую можна залезкі і пакруціцца на зенітцы, як на каруселі (што я і зрабіў). Таксама ў музеі ёсць невялічкі пуць, на якім стаіць ручная дрэзіна, на якой таксама можна пакатацца. На гэтым з музеем усё:)

Баранавічы, падарожжы, чыгунка, фота, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up