Пара словаў пра "Аловак"

Apr 13, 2015 12:03

Так, гэта чарговая справаздача з прэміі белЖЖ, і калі ў вас канцэнтрацыя алоўкаў на метр фрэндстужкі зашкалівае, то смела прагортвайце далей, нічога новага тут не будзе:)

Я не буду доўга разлівацца думкай па дрэве і скажу адразу, што перашая прэмія ў беларускім сегменце ЖЖ не стала комам і ўдалася на славу. За што варта пахваліць арганізатараў "Алоўка" kofe_family - усё прайшло на найвышэйшым узроўні. Праца журы мяне таксама задаволіла, шорт-ліст намінантаў выглядае адэкватна (спіс спасылак на пасты намінантаў глядзіце тут), а пераможцы абраны заслужана (спіс пераможцаў у афіцыйнай суполцы прэміі alovak_by у гэтым пасце). Хачу адзначыць, што мяне вельмі парадавала, што сярод пераможцаў два беларускамоўных блога - azarkinm і svby. Я і сам патрапіў ажно ў тры намінацыі (тры паста з пяці дасланых, думаю, гэта нядрэнны вынік), але першы прыз ні ў воднай не атрымаў, за што kiri2ll празваў мяне Леанарда Ды Капрыё гэтай прэміі:)

1. Зрэшты, што я ўсё пра сябе гавару і гавару, вось лепш паглядзіце на пераможцаў. Я трохі ўдасканаліў фотку, каб вам было лягчэй пазнаць хто ёсць хто:)


Яшчэ два пераможцы не змаглі патрапіць на ўручэнне, таму прапішу іх асобна: maxim_nm і svby.

2. Хаця ладна, вось вам і нармальнае фота са сцэны: блогеры тожа людзі:)


3. Трохі пра івент-прастору SPACE. Знаходзіцца гэтае моднае месца ў старым прамысловым раёне Мінска - на вул.Кастрычніцкай. Я рэдка тут бываю, але калі даводзіцца праходзіць сярод старых завадскіх карпусоў, то не магу не захапіцца тутэйшай атмасферай, якая можа перанесці цябе ў розныя перыяды гісторыі сталіцы. Вось, напрыклад, куток пачатку ХХ стагодзя - стары корпус завода "Крыстал":


4. Куток 1980-х: прахадная станкабудаўнічага завода МЗОР, бюст Леніну, дошка гонару - усё як мае быць:


5. Сама прастора SPACE размяшчаецца ў адным з карпусоў МЗОРа, у тым, што выходзіць на бераг Свіслачы:


6. З вокнаў корпуса адчыняецца цудоўны від на цэнтр горада... праўда не заўжды адчыняецца:)


7. Я прыйшоў за 40 хвілін да пачатку цэрымоніі і вырашыў пабадзяцца па наваколлях у пошуках "карчэй". Тое-сёе я знайшоў (прычым, не без дапамогі tomkad), але пра гэта іншым разам. Вяртаючыся да увахода, спаймаў рэкламны "корчванен" на якім прыкаціў адзін з чальцоў журы - блогер з Расіі ik:


8. Арганізатары цудоўна аформілі шлях да месца правядзення прэміі - заблукаць было немагчыма. Унутры я амаль не фоткаў, хапала і без мяне модных фатографаў. Скажу яшчэ, што вельмі прыемна было пабачыцца "ў рэале" са старымі віртуальнымі знаёмымі з ЖЖ, а таксама перасекчыся і з тымі, з кім развіртуальваўся раней. Усім прывітанне і яшчэ раз віншую пераможцаў! Пабачымся ў фрэндстужках і ў рэальным жыцці:)

фрэнды, alovak_by_mts, ЖЖ

Previous post Next post
Up