Маладзечна. Былыя склады ці канюшні гарнізона ў Гелянове

Mar 24, 2015 21:53

Пост спецяльна для kresy_arch.

1. Дзякуючы мінуламу суботніку, ці падрыхтоўцы да зносу (што выглядае больш рэальна), нарэшце ўдалося пабачыць як выглядае цалкам пабудова дакладна невядомага мне прызначэння, што размяшчаецца ў заходняй часцы былога гарнізона 86 пяхотнага палка Войска Польскага ў Гелянове (з 1929 года ў складзе Маладзечна):



2. Я пісаў пра гэтую пабудову ў сваім даўнішнім даследванні былога гарнізона на нямецкіх аэрафотаздымках - пункт 8 у пасце Maładzečna LW1941-44/GM2006: Helanova. Тады той будынак быў у ценю хмызоў і дрэў:


3. Цяпер ён адкрыты ўсім вятрам:


4. Першапачатковае прызначэнне будынка мне не вядома, але па функцыянальнаму знешняму віду, і па тому, што як раз у гэтым месцы гарнізона былі размешчаны кавалерыйскія адзяленні палка, я магу меркаваць, што пабудова была альбо канюшнямі, альбо складам сена ці якога рыштунка для коней:


5. Цяперашні стан будынка жахлівы, я здіўляюся, як у ім умудраюцца жыць людзі? Па выгляду былая гарнізонная пабудова нагадвае самыя сапраўдныя трушчобы:


6.


7. Пабудова складзена з тай жа самай цэглы, што і афіцэрскія дамы 1930-х на цяперашняй вуліцы Машэрава, і невялікі домік на вул.Бухаўшчына пра які я пісаў у гэтым пасце - yozas-gubka.livejournal.com/60404.html:


8. Дарэчы, на здымку вышэй бачна, што будынак захаваў нумерацыю згодна са старой трасіроўкай вуліцы Чкалава, якая раней ішла наскрозь яшчэ непабудаваных цэхаў мэблявай фабрыкі. Будынак і вул.Чкалава на плане:


9. Падазраю, што ў хуткім часе гэты будынак знікне з мапы Маладзечна:(

Геленово, helenowo, Гелянова, kresy_arch, Mołodeczno, фота, Заходняя Беларусь, Молодечно, краязнаўства, Маладзечна, архітэктура

Previous post Next post
Up