Невялікі "карчэпаход" з Зялёнага да Заслаўя

Mar 18, 2015 15:20

1. Зялёнае - вёска і чыгуначны прыпынак у прыгарадзе Заслаўя. Ледзь не кожны дзень я праязджаю міма гэтага месца на цягніку па дарозе у Мінск і назад. Я не асабліва звяртаў увагу на гэтае паселішча, але нядаўна зірнуў на яго праз абноўленыя яндэкс-панарамы (яны выйшлі за межы Мінска аж да Заслаўя і Зялёнага) і абнаружыў там адзін цікавы "корч" - Peugeot 305 (1977-1989) - які вырашыў глянуць у натуры. Вось што з гэтага атрымалася:


2. Пару дзён таму я выйшаў са "Штадлера" ў Зялёным і пайшоў пехам да дому (шлях недзе 5,5 км) такім чынам, каб прайсці міма бачанага ў панарамах "карча", а заадно глянуць чаго новага. Так як яндэкс рабіў свае панармкі ўвосень 2014-га года - значыць "Пежо" на гэтым месцы стаіць як мінімум паўгады:


3. 305-ты, увогуле, даволі рэдкае аўто для нашых дарог:


4. Апроч "Пежо" я пабачыў па дарозе яшчэ некалькі "карчоў", напрыклад, гэты закінуты з віду фургон DAF 400 (1989-1997):


5. Каля Peugeot стаяў такі яскравы Mercedes-Benz W123 (1976-1985):


6. А гэты "корч" я пастаянна бачыў з вакна электрычкі, але падыйсці ўдалося толькі зараз - Москвич-407 (1956-1963):


7. Апарат на хаду, знаёмы нядаўна бачыў гэты "Масквіч" каля заслаўскага рынка:


8. Закінуты Saab 9000 (1984-1998) у двары побач:


9. Ужо ў Заслаўі каля аднаго з двароў абнаружыў такі разабраны пад рэканструкцыю Ford Taunus TC3 (1979-1983):

карчы (аўтарубрыка), Заслаўе, фота

Previous post Next post
Up