1. Два апошніх рабочых дня гэтага тыдня на працы мы займаліся пераездам у новы офіс, што на прашпекце Дзяржынскага (
immerfort своечасова пайшоў у водпуск:))
2. Пераехалі, уласна кажучы, не ад харошага жыцця, а таму што кошт арэнды тут ніжэйшы, чым на вул. Чырвоназорнай, дзе здымалі памяшканні раней. Дый кампанія, што валодае офісным будынкам на Дзяржынскага, мае перад нашай канторай запазычанасць за праектныя работы (будуць, па ходу, арэнднай платай выплочваць).
3. Сам офісны будынак даволі ўдалы прыклад сучаснай архітэктуры Мінска. Узведзены ў 2013 годзе:
4. Дарэчы, у першапачатковым праекце ён выглядаў трохі інакш. Апроч офіснага будынка ў гэтым раёне планаваўся вялікі паркінг і развязка, але ні таго, ні другога пакуль(?) няма, бо іх будаўніцтва выклікала адмоўную рэакцыю жыхароў суседніх дамоў:
ілюстрацыя з
артыкулу на onliner.by 5. Побач з офісным знаходзіцца будынак адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска - тыповы праект 1970-х ці 1980-х.
6. Яго аналаг ёсць напрыклад у Шклове:
фота
postalovsky_a з паста
Шклов - столица огурцов Беларуси 7. Новы офіс знаходзіцца на чацьвёртым паверсе і від з вокнаў не вельмі цікавы:
8. У будынку дзейнічае жэстачайшая сістэма кантролю доступа, напрыклад, мой пропуск дазваляе мне заходзіць толькі на 4-ты паверх дзе знаходзіцца офіс фірмы і ўсё:( Але некалькім нашым супрацоўнікам дазволены доступ на 14 і 15 паверхі (офіс заказчыкаў), з адным з калегаў я падняўся ўверх на ліфце і зафотаў від з вокнаў ліфтавага памяшкання на пр.Дзяржынскага.
Злева ў далечыні на здымку бачны жоўты корпус вайсковых казармаў Белпалка, у цэнтры - новы гатэль "Рэнесанс", справа - частка рэнавіраванага ў 2012 годзе жылога дома 1970-х:
9. Правей - жылыя кварталы вул.Карла Лібкнехта і Розы Люксембург:
10. Уздоўж самаго праспекта Дзяржынскага усё яшчэ працягваецца будаўніцтва:
11. Само памяшчкенне офіса - чысты "оўпэн спэйс" (перагародкі пакуль што не ставілі)
12. Кабінет №404 "офіс не абнаружаны":)