Віцебскі стрымлайн.

Jan 30, 2015 21:35

1. Быў такі ў ЗША мадэрновы архітэктурны (і не толькі) стыль у 1930-я, 1940-я - стрымлайн (streamline). Характэрызаваўся чаргаванннем плаўных выгнутых ліній і вострых вуглоў. І вось, падчас нядаўняй паездкі ў Віцебск, я нечакана знайшоў у горадзе будынак, які стылістычна вельмі блізкі да заакеанскай міжваеннай архітэктуры:



2. Параўнайце, падобна ж на стрымлайн-пабудовы Амерыкі 1930-х і... на трансфарматар напружання:)


3. Віцебскі "стрымлайн-гмах" - гэта класічная НДІ-высотка з 1980-х, якіх шмат у розных варыяцыях раскідана па буйных гарадах былога СССР. У дадзеным будынку размяшчаўся інтытут "Віцебсксельбудпраект":


4. У часы незалежнасці будынак апынуўся ва ўласнасці Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта. Апроч праектага інстытута ў дзевяціпавярховіку з'явіліся і іншыя арандатары:


5. У 2012 годзе ўсім ім прыйшлося пакінуць памяшканні, бо будынак пасля рамонта перайшоў пад патрэбы створанага ў тым жа годзе следчага камітэта Беларусі:


Дарэчы, насупраць стрымлайн-рэзідэнцыі СК размяшчаецца той самы першы ў абласным цэнтры віцебскі "МакДональдс":)

Віцебск, Усходняя Беларусь, падарожжы, фота, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up