1. Яшчэ летам, калі быў у Барысаве ў камандыроўцы, заўважыў адну цікавостку - у паўднёва-заходняй часцы горада праз жылыя кварталы і прыватны сектар ідзе паўнавартасная чыгуначная лінія, прычым часам вельмі блізка да жылых шматпавярховікаў. Такое блізкае суседства падалося мне цікавым і трохі сюрыялістычным:
2. Глянуў на мапу - гэтая галіна ідзе ад чыгуначнай станцыі Барысаў міма элеватара да 140 рамонтнага завода (дзе рамантуюць і мадэрнізуюць танкі, БМП і БРДМ) і трохі далей. Я быў толькі ў раёне перасячэння лініі з вул.Чапаева, але цікава было б калісці прайсці і далей:
3. Судзячы па стану рэек і па наяўнасці дзеючых семафораў, лінія актыўна выкарыстоўваецца, а не стаіць закінутая і іржавая:
4. "На прыпынку "Абшчага" цягнік не спыняецца":) Безумоўная, такія тэхнічныя чыгуначныя лініі пасярод горада з'ява не рэдкая, але па-мойму іх з часам становіцца ўсё менш. Я сам калісці пісаў пра чыгуначную лінію, што ішла праз сучасны цэнтр Маладзечна і была разабраная у 1950-я (глядзіце пост па спасылцы -
http://yozas-gubka.livejournal.com/75966.html)
5. Апроч дзевяціпавярховікаў ёсць у блізкасці да чыгункі і безназоўныя барысаўскія азёры:)