Пост спецыяльна для
kresy_arch.
1. Працягваю свае фотасправаздачы аб міжваеннай архітэктуры Гродна. На гэты раз распавяду пра некалькі будынкаў з цэнтра горада. Папярэднія пасты "крэсова-архітэктурнай" тэматыкі пра Гродна глядзіце
тут (каталіцкія могілкі) і
тут (Новы Свет).
2. І першым нумарам пойдзе будынак былога рачнога вакзала міжваеннага Гродна, які стаіць на беразе Нёмана недалёка ад Старога маста. На фота від на рачны вакзал з гэтага самага маста, бачныя таксама і іншыя выдатнасці Гродна: стары бровар, Стары і Новы замкі, драматычны тэатр, на заднем плане справа катэдральны сабор:
3. Будынак па выгляду можна аднесці да польскага нацыянальнага стылю 1920-х гадоў, а дакладней да так званай "дварковай/палацавай" яго разнавіднасці, у такім стылі ў міжваенны час узводзілся будынкаі чыгуначных станцый на тэрыторыі так званай Заходняй Беларусі (у суполцы
kresy_arch было 2 тэматычныя падборкі нагэтую тэму:
тут і
тут):
4. Цяпер у будынку знахозіцца нейкая кафэшка, у якую я не заходзіў:
5. Каля былога рачнога вакзала і сёння ідуць па рацэ прагулачныя караблі:
6. Перамесцімся ў самы цэнтр Гродна на вуліцу Элізы Ажэжкі, дзе размяшчаецца перліна гродзенскага (а можа і ўсяе Беларусі) функцыяналізма - былы дом афіцэраў Войска Польскага 1933 года пабудовы:
7. Паўкруглы рызаліт/выступ са стужкавым асцякленнем - характэрная рыса не толькі еўрапейскага функцыналізма але і савецкага канструктывізма. У адным з пастоў я ужо прыводзіў параўнанне гродзенскага дома афіцэраў з домам фізкультурнікаў у Свярдлоўску (паглядзець можна
па спасылцы). На фота - бакавы фасад будынка:
8. Дарэчы, у Гродна ёць яшчэ адзін будынак з падобным рызалітам - гэта цяперашні філіял "Беларусбанка" па вул.Э.Ажэжкі №4. Будынак дакладна даваенны, бо прысутнічае на аэрафотаздымках часоў вайны, магчыма, тут магла размяшчацца польская банкаўская ўстанова, ці нешта такое, я дакладна не ведаю:
9. На вуліцы 1 мая знаходзіцца такі шматкватэрны жылы дом 1930 года ў стылі функцыяналізма:
10. Від з двара. Па стылю дом вельмі моцна нагадвае прыклады міжваеннага функцыяналізма Каўнаса - сталіцы Літоўскай Рэспублікі ў тыя гады:
11. На будынку ёсць мемарыяльная шыльда са звесткамі, што тут з 1944 па 1951 гады жыў беларускі кампазітар Рыгор Шырма:
12. Функцыяналістскі "катэдж" з вул.Батанічнай. Выбачайце за якасць здымка - быў вечар, ішоў дождж і я быў п'яны:
13. Вось значна лепшае фота гэтага ж будынка з Яндэкс-панарам:
14. З Батанічнай рэзка перамясцімся да гродзенскага аўтавакзала. Тут знаходзіцца цікавы будынак ў "дварковым стылі" 1920-х гадоў, які нядаўна прыцярпеў рэканструкцыю (падазраю, што аб'ём справа прыбудаваны ў ходзе гэтай рканструкцыі):
15. Цяпер тут цэнтр МТС. Даваеннага прызначэння будынка я, на жаль, не ведаю:
16. Недалёка ад аўтавакзала знаходзяцца старыя могілкі, на каталіцкай частцы якіх мяне зацікавілі надмагіллі 1930-х гадоў у стылі функцыяналізма (глядзіце пост пра гэта
па спасылцы). Каля могілак я пабачыў парачку "міжваенных" на выгляд домікаў. Першы, класічны драўляды дом з рысамі "закапанскага стылю":
17. Другі, цагляны, так-сама недзе 1920-х гадоў пабувы. На дзіва, гаспадар будынка мяняе састарэлы бітумны шыфер на новую больш аўтэнтычную бляху (не металачарапіцу, заўважце), а не наадварот, як гэта бывае часцей: