Забабоны

Oct 02, 2014 10:12

Забабоны не даюць простым барысаўскім людзям ісці па асфальтаванай дарожцы, ім, бачце, па травічцы ляпей:


Дый у нас часта можна такое пабачыць у любым горадзе. Кажуць, што гэты забабон ідзе ад старажытнасці, калі дзікія беларусы ў лясах жылі, дый сярод дрэваў хадзілі. Ідзе, значыцца, дзікі беларус па лесе і бачыць - два дрэвы прытуліліся адно да аднаго, адно роўна стаіць а другое нахіліўшыся. Ніпарадак, - думае старажытны беларус, - гамасяцінай пахне нельга пад імі ісці, бо можа ляснуць па галаве ствалом, - і ідзе ў абход. Вось і сучасны беларус, гледзячы на анкерную апору з падкосам (з нагой, як кажуць) розумам разумее, што гэта не дрэвы, а жалезабетонныя стойкі і, што ўсё там добра прыладжана і прыкручана моцна, але старажытнабеларуская падкорка кажа яму - ідзі ў абход, бо лясне. Вось і ідзе.

Увогуле, часам здаецца, што гэта энергетыкі (праектанты і мантажнікі) такім чынам троляць насельніцтва - бачаць, што ўздоўж будучай лініі электраперадач ідзе дарожка пешаходная, і думаюць - трэба тут упіхнуць анкер і каб нага праз дарогу, пляваць, што траса амаль роўная, і паварот менш за 5 градусаў, упіхнем анкер! Вось і ўпіхіваюць.

Да я сам, калі рабіў да дажынак кучу праектаў па рэканструкцыі паветраных ліній электраперадач ў Маладзечна ў прыватным сектары, столькі апор з падкосам панаставіў, што мама не гаруй:) Трэба схадзіць паглядзець, як там сцежкі сярод гэтых жалезабетонных лясоў віхляюць:)

Барысаў, працоўнае, зацемка, гумар

Previous post Next post
Up