Спадзяюся, гэтая рубрыка стане пастаяннай:) А пакуль што караценька апішу нашу першую пешую з жонкай вылазку ў ваколіцы Заслаўя.
Аднойчы, напрыканцы дня на пачатку ліпеня захацелі мы з Наташай зазырыць ДАКі (рус. ДОТы), якімі багатая зямля заслаўская (папраўдзе, зазырыць іх мы хацелі ўжо даволі даўно, але ўсё адкладалі і адкладалі). Я прыгадаў, што ў "пару кроках" ад прыпынку "Хмелеўка", калі ісці ў бок аўтадарогі Р28 "Мінск-Маладзечна" неяк бачыў нахіліўшыся ДАК у пяшчаным яру (было гэта яшчэ ў часы студэнцтва, калі мы ездзілі да аднагрупніка на лецішча ў в.Навашына, і я толькі смутна памятаў дзе знаходзіўся той ДАК). Таксама я прыгадаў, што і ў самой Хмелеўцы ёсць уласны ДАК. Вырашана - ідзем карміць камароў глядзець на бетанаваныя помнікі Мінскага умацраёну!
1. Гугліць мы нічога не сталі, нават пасты
kabierac па тэгу
доты-к не пераглядзелі, пайшлі "па памяці":) Можа і дарма, канешне, бо таго самага нахіленага ДАКа каля в.Навашына мы так і не знайшлі, затое пастаялі на Хмелеўскім ДАКу (
№107 VII батальённага раёну):
2. Але не ДАКамі адзінымі быў поўны той вечар. Мае зоркія вочы з убудаваным "корчэпошукам" нарылі па дарозе парачку кандыдатаў ў наступны выпуск "карчэй". Напрыклад, такую ГАЗ-24 "Волгу" на познесавецкіх нумарах (спешіал фо
maxim_cheus) з вуліцы Студзенецкай у Заслаўі:
3. Другі "корч" абнаружыўся ў самой Хмелеўцы, але ён пакуль пачакае сваёй рубрыкі. На чыгуначным прыпынку мы прапусцілі цягнік на Віцебск і рушылі на пошукі другога ДАКа да в.Навашына:
4. За "Хмелеўкай" з боку вёскі пачынаюцца нейкія жудасныя зарасці травы вышынёй у рост баскетбаліста. Сцежкі, пратаптаныя скрозь іх, выходзяць да вузкага металічнага мастка праз нейкую рэчку (пазней, ужо прыйшошы да хаты, я даведаўся, што гэтая запруда з бетанаваным "парогам" нішто іншае як р.Свіслач):
5. Вечарэла. За Свіслаччу пачаліся густа засеяныя пахатныя землі. Па дарозе скрозь каласкі мы дайшлі да в.Навашына, пакружылі па наваколлі ў пошуках ДАКа, не знайшлі, плюнулі і рашылі вяртацца, бо ўжо пачало цямнець. Па дарозе да дому я зрабіў парачку фотачак на тэму "Мая радзіма Беларусь":
6.
Усяго пройдзена: 9 км.