"Deadpool" (2016)

Feb 11, 2016 16:26



Рэкламы гэтага фільма было навокал гэтак жа шмат як і абрыдлых лабутэнаў, так што я нават пачаў сумнявацца, а ці не ражно нам насамрэч стараюцца так упарта ўцюхаць. Але з першых кадраў фільма, я зразумеў, што сумняваўся ў фільме дарэмна - фільм атрымаўся афігенскі! Трэш, угар і садамія (куды глядзела камісія па этыцы) вырваліся на экран мінскага к/т "Кастрычнік" на радасць студэнтам і нішчабродам кшталту мяне, якія прыйшлі на льготны сеанс за 20 000. Дэдпул рассыпаў жарцікі на мяжы фола направа і налева, як кулі з кулямёта, і гэта была яшчэ адаптаваная цэнзураваная агучка, уяўляю як пячэ напалмам галоўны герой у арыгінальным саўндтрэку.

Сюжэт просты як 50 недэнамінаваных беларускіх рублёў, але ён у фільме далёка не на першых ролях. Рэй вядзе сцёб з усяго існага і няіснага, а таксама нястрыманы гумар і прага да жыцця героя Раяна Рэйнальдса. У вобраз актор трапіў на 100%. Пасля папярэдніх паказаў у ЗША некаторыя сцвярджалі, што фільм пра Дэдпула атрымаўся лепшым за коміксы пра Дэдпула (і ня дзіва, бо герой у фільме ламае не толькі чацьвёртую, але і шаснадцатую сцяну - чацьвёртую ў квадраце). І я думаю пагадзіцца з такім меркаваннем, нават пры тым, што комікс пра Дэдпула з серыі "Калецыя марвэл", што прадаецца ў нашых "Белсаюздруках" я перачытываў (ну ці пераглядываў, як каму больш падабаецца) два ці тры разы ў адрозненні ад іншых выпускаў гэтай серыі.

Карацей, што тут рассусольваць, трэба ісці і глядзець)

мой выбар, комікс, кіно

Previous post Next post
Up