понеслось

Apr 12, 2011 16:43

www.svaboda.org/content/article/3554327.html

16:00 Кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў агучыў тры вэрсіі тэракту ў мэтро. Адна зь іх ускосна зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі, перадае Інтэрфакс.

Вэрсіі:
Дэстабілізацыя абстаноўкі
Помста экстрымісцкіх арганізацыяў
Дзеяньні хваравітага чалавека

“У якасьці падазраванага вызначаны адзін чалавек… Гэта мужчына ўзросту да 27 гадоў, дастаткова моцнага целаскладу, рост 175-178 см, апрануты ў карычневую куртку і карычневую шапку. Ён пакуль не затрыманы", - паведаміў кіраўнік КДБ.

“Мы не выключаем вэрсію саўдзельнікаў", - заявіў Зайцаў.

"Версія найміта таксама не выключана", - дадаў старшыня КДБ.

Пра вэрсію “дэстабілізацыя абстаноўкі”: "Не хачу падкрэсьліваць, хто стаіць за спробамі дэстабілізацыі, але тое, што камусьці не падабаецца той ўклад, якім жыве беларускае грамадзтва, - гэта факт. Гэта спроба пасеяць страх, паніку і незадаволенасьць праваахоўнікамі, а значыць - і ўладай".

Другая вэрсія - гэта датычнасьць да выбуху маладых экстрэмістаў. "Ёсьць прадстаўнікі радыкальных моладзевых экстрэмісцкіх арганізацыяў. Зараз завяршаецца крымінальная справа па анархістам. Мы не выключаем, што ў адплату, першую чаргу, КДБ маглі быць зьдзейсьненыя падобныя дзеяньні".

Гэтая вэрсія ўскосна зьвязаная зь мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, паколькі некаторыя прадстаўнікі моладзевых арганізацый зьбіраліся ўдзельнічаць у падзеях сьнежня мінулага года.

Трэцяя вэрсія, кажа Зайцаў, - гэта ўчынак нездаровага чалавека "не толькі псыхічна, але і з пункту гледжаньня асабістых амбіцыяў"
 
Previous post Next post
Up