13 ліпеня - 30 верасня 2016
“Ў падземка” Антаніна Слабодчыкава (Беларусь)
Персанальная выстава “9 месяцаў, 22 дні”
Прадстаўлены аб’ект “9 месяцаў, 22 дні” - гэта асабісты пашпарт Антаніны Слабодчыкавай, які тая атрымала на першым курсе мастацкай вучэльні. Аднак скарыстаць яго атрымалася ўсяго толькі 9 месяцаў і 22 дні, бо ў краіне ўвялі новыя пашпарты. Пасля таго, як дакумент зрабіўся несапраўдны, мастачка захоўвала яго як рэліквію - рупліва абараняла ад пашкоджванняў і, у рэшце рэшт, аформіла як апошнюю працу серыі “Чорныя плямы” (2008-2011).
Серыя “Чорныя плямы” ўвасабляла нейкую “гульню з сакрэцікамі” - калі пад шыбай пакідаліся сэнсавыя аб’екты, якія, ў выніку, іканізаваліся. Карані “іканізацыі” знойдзеных аб’ектаў Антаніна Слабодчыкава звязвае з дзіцячымі прыгодамі аб старых, аздобленых штучнымі кветкамі абразах, якія звычайна вісяць у кожнай вясковай хаце. Пад шклом абразоў, як правіла, захоўваўся пыл, як акрэслены знак зафіксаванага часу. Выходзячы з гэтага “відавочнага назапашанага досведа” адбываецца разуменне значнасці прадстаўленага аб’екта. Значнасці, якая нараджаецца супольна з часам і асабістымі асацыяцыямі.
Антаніна Слабодчыкава нарадзілася ў Мінску, Беларусь, у 1979 г. У 1998 годзе скончыла Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава, аддзяленне жывапісу, у 2004 - Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна - дэкаратыўнага мастацтва. З 2005 года - член Беларускага Саюза Мастакоў.
Персанальныя выставы:
2012 - “ЯНО ТУТ” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, Беларусь
2008 - “HE BEST”, Галерэя “Падземка”, Мінск, Беларусь
2008 - “Да - Р - Р”, Галерэя “ZOYA”, Варшава, Польшча
2007 - Выстава графікі і скульптуры, МЗС, Мінск, Беларусь
2005 - “1 +1 = 1", Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь
Удзел у міжнародных праектах:
2016 - “Obrzedy powszednie I obswietnу” Галерэя “Arsenal”, Беласток, Польшча
2016 - “ZBOR .Рух беларускага мастацтва” Фонд Ізаляцыя, Кіеў, Украіна
2015 - Выстава “ZBOR .Канструюючы архіў” Галерэя “Arsenal”, Беласток,Польша
2014 - “Фемінісцкая арт-крытыка”, ЦЭХ, Мінск, Беларусь
2012 - “Палацавы КОМПЛЕКС” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Гомель, Беларусь
2011 - “Яна не можа сказаць неба” ART VILNIUS’11 Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва НВЦ “ЛітЭкспа” (Вильнюс, Литва)
2010 - “Vis-à-vis. Актуальныя дыялогі” Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Беларусь)
2009 - Беларускі павільён 53 Венецыянскай Біенале НВЦ “БелЭкспа” (Мінск, Беларусь)
2009 - Affordable Art Fair Spring Collection 2009-Battersea Park, London (Лондан, Велікабрытанія)