Нябышчына. Акупацыя вачыма падлетка.

Jan 17, 2014 11:29



У серыі «Невядомая  гісторыя» вышла чаргова кніга - «Нябышчына. Акупацыя вачыма падлетка.»

Кніга І.Копыла упершыню была выдадзена за яго уласны кошт ў 2009 годзе накладам 100 асобнікаў. Потым яе перадрукавала газета «Народная воля».

Нягледзячы на тое, што гэтая кніга не навуковае даследванне і не публіцыстычны твор, шмат якія былыя наменклатуршчыкі, ветэраны савецкіх узброеных сіл і карных ворганаў абурыліся на аўтара. Як ведама, самая страшная сіла ў свеце - праўда! Адсюль і абурэнне гэтых прыслужнікаў камуністычнага рэжыму.

Адмыслова для новага выдання аўтар напісаў частку пад назвай «Рэзананс», у якой зрабіў аналіз хлуслівых аргументаў і выдумак сучасных ворагаў працоўнага беларускага народу.

Кнігу можна набыць у кнігарнях горада Менску і на Ўправе БНФ.




Previous post Next post
Up