У Жодзіна прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Dec 16, 2013 08:51





У суботу 14 снежня ў Жодзіна прайшла сустрэча з пісьменнікам, выдаўцом і аўтарам шэрагу кніг Анатолем Тарасам.

На пачатку сустрэчы спадар Анатоль распавёў пра свае дасягненні і творчыя планы, а таксама прэзентаваў Інстытут беларускай гісторыі і культуры, навуковым сакратаром якога ён з’яўляецца.

Падрабязна спадар Анатоль спыніўся на тых выданнях, што не так даўно пабачылі свет: 5 брашур з серыі «100 выдатных дзеячоў», «Краткий курс истории Беларуси», «Мифы о Беларуси», «Люблинская уния 1569″, альманах «Деды» выпуск 12 і іншыя.

Затым пісьменнік правёў лекцыю «Нацыяльна-патрыятычныя канцэпцыя гісторыі Беларусі. Беларуская гісторыя як частка эўрапейскай гісторыі».  Асабліва была  падрэслена важнасць распрацоўкі і прапаганды прабеларускага погляду на гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

Ад слухачоў было шмат пытанняў і не толькі на тэму гісторыі. Таксама чытачы змаглі ўзяць аўтограф у аўтара.

Неўзабаве з’явіцца і відэа сустрэчы.

Фота:










Падобныя спасылкі:

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Віцебску

У Віцебску прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Гародні

У Гародні прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з гісторыкам Анатолем Тарасам у г. Магілёве

У Магілёве прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

У Рагачове прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Рагачове

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Слуцку

У Слуцку адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

У Вялейцы адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа з расповедамі Анатоля Тараса на сустрэчы ў Вялейцы

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г.Вілейцы

Анатоль Тарас на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

Відэа выступу Анатоля Тараса на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

Previous post Next post
Up