Напрацягу тыдня ў рамках конкурснай праграмы “На шляху да сучаснага музея” у галерэі сучаснага мастацтва Ў да агляду прадстаўлены куратарскі праект “BECOMING AN ARTIST. Станаўленне ў чатырох гісторыях” - 4 маладых мастака Яўген Шадко, Алеся Галота, Анро, Аляксей Дрэва прадстаўляюць жывапіс, інсталяцыі, відэа і аудыё-аб’екты, галоўнай тэмай якіх сталі разважанні наконт мастацкага станаўлення аўтараў і фенаменалагізацыі гэтага працэса.
BECOMING AN ARTIST - дыскусіўны і даследчы праект, які патрабуе ад гледача пэўнай інтэлектуальнай працы і менш арыентаваны на элементарнае сузіранне. Смелы і яскравы праект скіраваны на вызначэнне пытання, якое ў сучаснай беларускай арт- сітацыі апынулася першасным для шэравага гледача: хто такі мастак?
Куратар: Наталля Гарачая
Паказаць больш