(no subject)

Sep 19, 2010 13:59

 
я ўвесь у аблоках, такі празрыста-сіні, хмара трэцца а шчаку, пакідаючы чорныя разводы фарбаў, пад вачамі быццам не спаўшы палову жыцця,
акварэль дрэвам уніз расце, але забылася на лісцце, магчыма зіма на насу але зусім не чырвоны ён, нос,
а ружовы ў коткі тоўсценькай, выпіла ўсе лужыны таму хадзіць яшчэ ў кедах магу дзіравых, як планеты, у кожнай свая карцінка, не хапае слухавак каб сталася занадта добра ў час паміж часамі, хочацца шапку знайсці ў сэкандзе колеру мора снятага на стужку, учора бакал з пабу ў руках вынес, ліхтары свяцілі а ён блішчаў, нават а палове другой ночы

накіды, запісы, графіка

Previous post Next post
Up