Дараваць…

Jan 03, 2017 16:14

Не злічыць, колькі раз за жыццё мы просім прабачэння.
У маці, бацькі (радзей - у бабулі з дзядулей), у братоў і сясцёр, настаўнікаў (напэўна, колькасць “прашэнняў” аб літасці тут проста зашкальвае), сяброў (тут лягчэй - заўсёды даруюць), калегаў,  працадаўцаў, простых людзей,  якіх мы бачым першы і апошні раз, нашых каханых, Бога, у сваіх дзяцей… Бясконца просім-просім-просім. А нам усё даруюць і даруюць, калі ўжо дараваць немагчыма! Калі ўжо ліміт “дараванняў” вычарпаны!
Калі ўжо, насамрэч, застаецца толькі спыніцца і пачаць жыць сумленна і асэнсавана. Каб больш нічога ні ў кога не прасіць…
Напэўна, такая колькасць  прабачэнняў разбэшчвае.
Але ўжо немагчыма прыпыніць інэрцыю.

нататкі

Previous post Next post
Up