З поўдня

Jun 15, 2015 06:51

Лета. Вяртаемся дадому з поўдня. Вакол  жоўтая, як сметанковае масла, стэп. Недзе, раз-пораз, трапляюцца адзінокія дрэўцы…
У аўтобусе нечым дыхаць. Нават адчыненыя люкі і кандыцыянеры не ратуюць, бо гарачае паветра не дае выратавальнай прахалоды. Недзе праз гадзіну мы спыняемся на “санітарны прыпынак”.
Ногі, пасля доўгага сядзення, зацяклі.  І ў першыя секуды здаецца, што ты развучыўся хадзіць. Але, пасля першага анямення, прыходзіць асалода ад рухаў, крокаў, адчування што ўсё добра і ты можаш ісці-ісці-ісці... Што цябе больш нічога не стрымлівае. Але праз некалькі хвілін нас “запрашаюць” зноў прайсці ў грачае нутро аўтобуса… Зноў некалькі гадзін сядзення ў паўсне і аняменні… Але з кожным пройдзеным кіламетрам, надыходзіць такая неверагодная радасць, што хутка ты ўжо будзеш дома. Што там чакае цябе прахалодны душ і ложак, на якім можна вольна выцягнуцца ва ўвесь рост… Як мала чалавеку трэба для шчасця…
А як жа мора, горы?
Пакуль хай пачакаюць…

нататкі

Previous post Next post
Up